Тыморская аперацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тыморская аперацыя
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна
Australian commando in Timor 1942.jpg
Дата 19 лютага 194210 лютага 1943
Месца Тымор
Вынік Тактычная перамога Японіі
Стратэгічная перамога хаўруснікаў
Праціўнікі
Flag of Australia.svg Аўстралія
Flag of Portugal.svg Партугалія
Flag of the Netherlands.svg Нідэрланды
Сцяг ЗША (48 зорак) ЗША
Вялікабрытанія Брытанская імперыя:
Японія Японская імперыя
Камандуючыя
Аўстралія Уільям Легат
Аўстралія Уільям Віл
Нідэрланды Ніка ван Стратэн
Японія Садашыці Доі
Сілы бакоў
люты 1942:
каля 2050
кастрычнік 1942:
каля 1000
канец 1942 — пачатак 1943: каля 12 000
Страты
Нідэрланды каля 300 забіты
Аўстралія 151 забіты
Вялікабрытанія 5 забіты[1]
Японія каля 2000 забіты
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тыморская аперацыя (19 лютага 194210 лютага 1943) — стратэгічная вайсковая аперацыя ўзброеных сіл Японіі супраць войскаў Аўстраліі, Нідэрландаў, Вялікабрытаніі і ЗША падчас Другой сусветнай вайны дзеля захопу вострава Тымор.

У снежні 1941 года аўстралійскія і галандскія войскі акупавалі Усходні Тымор для ўмацавання вострава супраць наступу японскіх войскаў. Японскія войскі ўварваліся на востраў 20 лютага 1942 года і сустрэлі супраціў невялікай з'яднанай групы саюзнікаў, вядомай як Sparrow Force («Вераб'і»), якая складалася з салдатаў Аўстраліі, Вялікабрытаніі і Нідэрландаў. Пасля кароткага, але зацятага супраціўлення японцам атрымалася прымусіць капітуляваць большую частку саюзнікаў пасля трох дзён баёў, хоць некалькі сотняў аўстралійскіх камандас працягвалі весці партызанскую вайну. Яны папаўняліся рэсурсамі, што скідаліся з самалётаў з Дарвіна, Аўстралія. Кампанія працягвалася да 10 лютага 1943 года, калі апошнія аўстралійскія салдаты былі эвакуяваны. Тым не менш, з прычыны аказанага супраціўлення японскія войскі ўгразлі ў баях на Тыморы на шэсць месяцаў, што запабегла іх разгортванне ў іншым месцы. Хоць Партугалія не была ваюючай краінай, многія ўсходне-тыморскія грамадзянскія асобы і партугальскія асаднікі змагаліся на боку саюзнікаў, падавалі ім харч, жытло і іншую дапамогу. За гэта яны заплацілі высокую цану, і дзясяткі тысяч мірных жыхароў Тымора загінулі ў выніку японскай акупацыі, якая доўжылася да канца вайны ў 1945 годзе.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да канца 1941 года востраў Тымор быў падзелены паміж дзвюма каланіяльнымі дзяржавамі — Партугаліяй (усходняя частка са сталіцай у Дылі і анклаў Акусі-Амбено) і Галандыяй (заходняй з цэнтрам у Купангу)[2]. Галандскія войскі на востраве налічвалі 500 чалавек, засяроджаных у Купанге, тым часам як партугальцаў у Дылі было ўсяго 150[3]. У лютым аўстралійскі і галандскі ўрады дамовіліся, што ў выпадку ўступу Японіі ў Другую сусветную вайну на боку Восі, Аўстралія будзе падаваць самалёты і войскі, каб абараніць галандскі Тымор. Партугалія пад ціскам Японіі падтрымвала нейтралітэт[1][4][5]. Такім чынам, пасля напады японцаў на Пэрл Харбар, у Купанг 12 снежня 1941 года прыбыў невялікі аўстралійскі атрад, вядомы як «Вераб'і»[4]. У той жа час два падобныя атрады — «Чайкі» і «Жаўрукі» — былі адпраўлены аўстралійцамі, каб абараніць Амбон і Рабаул адпаведна[6].

«Вераб'ямі» спачатку камандаваў падпалкоўнік Уільям Легет. Група складалася з Батальён 2/40, 2-і батальён камандас маёра Аляксандра Спенса і батарэю берагавой артылерыі, у агульнай складанасці каля 1400 чалавек[2][5]. Галандцы даслалі на востраў сілы пад камандаваннем падпалкоўніка Ніка ван Страціна: тыморскі гарнізон, роту VIII-га пяхотнага батальёна, рэзервовую пяхотную роту, кулямётны ўзвод XIII-га пяхотнага батальёна і артылерыйскую батарэю[7]. Паветраную падтрымку ўжыццяўлялі лёгкіх бамбардзіроўшчыкаў 12 Локхід Хадсан 2-й эскадрыллі Каралеўскіх аўстралійскіх вайскова-паветраных сіл[4][8]. «Вераб'і» былі спачатку разгорнены вакол Купанга і стратэгічнага аэрадрома Пенфуі на паўднёвым захадзе вострава, тым часам як база забеспячэння была створана далей на ўсходзе, у Чамплонгу[8].

Да таго моманту ўрад Партугаліі адмовіўся супрацоўнічаць з саюзнікамі, і, каб абараніць свой фланг, 400 салдат галандска-аўстралійскага кантынгента занялі Партугальскі Тымор 17 снежня. У адказ партугальскі лідар Антоніу Салазар заявіў пратэст саюзным урадам, тым часам як губернатар партугальскага Тымора абвясціў сябе палонным, каб захаваць бачнасць нейтралітэту. Невялікі партугальскі гарнізон не зрабіў супраціўлення саюзнікам, а мясцовыя ўлады і насельніцтва негалосна супрацоўнічалі з імі[1].

Тым часам, партугальскі і брытанскі ўрады дасягнулі пагаднення пра выснову войскаў саюзнікаў з партугальскага Тымора ў памен на адпраўку партугальцамі войскаў на востраў, каб змяніць галандскія і аўстралійскія сілы. Партугальскія салдаты адплылі з Ларэнсу-Маркіш, Мазамбік, скіроўваючыся да Тымора, 28 студзеня 1942 года[9] на борце транспартнага судна Жаау Белу. Аднак японцы перашкодзілі высадцы, і 7 лютага партугальская экспедыцыя была змушана вярнуцца праз Сінгапур і Партугальскую Індыю.

Зноскі

  1. а б в A Short History of East Timor. Department of Defence (2002). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2006. Праверана 3 January 2007.
  2. а б Dennis 2008, p. 528.
  3. Dennis 2008, p. 529.
  4. а б в Fighting in Timor, 1942(недаступная спасылка). Australian War Memorial. Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2013. Праверана 15 August 2014.
  5. а б Fall of Timor. Australian Department of Veteran Affairs (2005). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2008. Праверана 18 August 2008.
  6. Henning 1995, p. 47.
  7. Klemen, L. Dutch West Timor Island in 1942(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2013. Праверана 13 лістапада 2016.
  8. а б Manera, Brad. Remembering 1942: The Battles on Timor(недаступная спасылка). Australian War Memorial. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2007. Праверана 15 August 2014.
  9. Wigmore 1957, p. 475.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]