Перайсці да зместу

Тым Крул

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Тым Крул
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 3 красавіка 1988(1988-04-03)[1][2][…] (36 гадоў)
Грамадзянства
Рост 193 см
Вага 86 кг
Пазіцыя брамнік
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2017 Ньюкасл Юнайтэд 160 (0)
2007—2008   Falkirk F.C.[d] 22 (0)
2008—2009   Карлайл Юнайтэд[d] 9 (0)
2016—2017   Аякс Амстэрдам 0 (0)
2016—2017   Ёнг Аякс[d] 6 (0)
2017   АЗ Алкмар 16 (0)
2017   Брайтан энд Хоўв Альбіён 0 (0)
2017—2018 Брайтан энд Хоўв Альбіён 0 (0)
2018—0000 Норвіч Сіці 153 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тымаці Міхаэль «Тым» Крул (нідэрл.: Timothy Michael «Tim» Krul; нар. 3 красавіка 1988, Гаага, Нідэрланды) — нідэрландскі футбаліст, брамнік англійскага клуба «Лутан Таўн» і нацыянальнай зборнай Нідэрландаў.

Тым пачаў сваю кар’еру ў родным горадзе, у клубе «АДО Дэн Гааг», але клуб не пагадзіўся заключыць з ім прафесійны кантракт, і Крул перайшоў у англійскі клуб «Ньюкасл Юнайтэд», з якім падпісаў трохгадовы кантракт. Першы матч за асноўны склад «Ньюкаслу» згуляў на перадсезонных зборах супраць ПСВ 29 ліпеня 2006 года. Сустрэча скончылася паражэннем «Ньюкаслу».

3 жніўня 2007 года Крул далучыўся да шатландскага клуба «Фолкерк» на правах арэнды да 1 студзеня 2008 года, але пагадненне было падоўжана да канца сезону пасля шэрагу ўражлівых выступаў. 21 лістапада 2008 года Крул далучыўся таксама на правах арэнды да клуба «Карлайл Юнайтэд» на адзін месяц, каб замяніць Бэна Алніка, які перайшоў у «Тотэнхэм»[3].

Крул вярнуўся ў «Ньюкасл» ў якасці рэзервовага брамніка асноўнага іграка Стыва Харпера. Аднак 8 жніўня 2009 года ў матчы чэмпіянату Футбольнай лігі супраць «Вест Бромвіч Альбіёна», выйшаўшы на замену на палову гульні замест траўмаванага Харпер, правёў выдатны матч, захаўваўшы лік 1:1. Аднак пасля таго як Харпер вярнуўся ў склад Крул сеў на лаўку.

Наступны шанц для маладога іграка адбыўся 18 верасня 2010 года ўжо ў матчы Прэм’ер-Лігі супраць «Эвертана» на Гудысан Парку, Тым выйшаў на замену на 35 хвіліне замест траўмаванага Стыва Харпера, гульня скончылася перамогай гасцёй з лікам 1:0[4]. У наступных гульнях Крул паказваў выдатную гульню, стала заваяваўшы, такім чынам, месца ў асноўным складзе.

4 чэрвеня 2011 года Тым дэбютаваў у складзе зборнай Нідэрландаў у таварыскай сустрэчы супраць зборнай Бразіліі. Гульня завяршылася з лікам 0:0, а Крул правёў на пляцоўцы ўсе 90 хвілін. У наступным матчы, супраць зборнай Уругвай 8 чэрвеня ў Мантэвідэа, Крул захоўваў браму ў недатыкальнасці да 82 хвіліны, калі брамнік не зладзіўся з ударам Луіса Суарэса.

«Ньюкасл Юнайтэд»:

  1. Tim Krul // FBref
  2. TIM KRUL // Argentine Soccer Database
  3. Cumbrians capture Krul. Sky Sports
  4. Everton v Newcastle. bbc.co.uk.