Тэадор Кокерэл
Тэадор Кокерэл | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 жніўня 1866[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 студзеня 1948[1][2][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Wilmatte Porter Cockerell[d][5] |
Род дзейнасці | батанік, заолаг, натураліст, энтамолаг, куратар, пчаляр, батанічны калекцыянер, арахнолаг, fossil collector |
Навуковая сфера | заалогія |
Месца працы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Cockerell». Персанальная старонка на сайце IPNI Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Cockerell».
|
Тэадор Кокерэл (англ.: Theodore Dru Alison Cockerell; 22 жніўня 1866 года — 26 студзеня 1948 года) — амерыканскі энтамолаг, палеантолаг, батанік, адзін з найбуйнейшых у гісторыі таксанамістаў, які апісаў каля 10 тысяч відаў арганізмаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 22 жніўня 1866 года ў Англіі (Норвуд, Вялікабрытанія). Ён быў братам Сэра Сіднэя Карлайла Кокерэла (Sir Sydney Carlyle Cockerell, 1867—1962), куратара Брытанскага Музея і калекцыянера. Адукацыю атрымаў у Медыцынскай школе Мідлсэкскай бальніцы . Некаторы час працаваў у Брытанскім музеі, дзе выпрабаваў уплыў многіх вялікіх біёлагаў таго часу, уключаючы Альфрэда Уолеса. Аднак, хвароба (туберкулёз) вымусіла яго пераехаць у месцы з больш цёплым кліматам і ён адправіўся ў ЗША, дзе даследаваў насякомых і расліны ў штаце Каларада ў 1887-90 гадах.
На працягу яго трохгадовага знаходжання ў Каларада, Кокерэл зарабляў у Уэсткліфе , выконваючы выпадковыя гаспадарчыя працы для мясцовых багатых сямействаў. Ён таксама рэалізаваў свае мастацкія таленты, малюючы валянцінкі для дзяцей горада і даваў урокі мастацкага мастацтва мясцовым лэдзі.
У гэты час ён напісаў мноства лістоў Эні Фенн (Annie Fenn), дзяўчыне, у якую закахаўся яшчэ будучы ў Англіі. Але пасылаў іх не наўпрост, а праз яе брата Фрэдэрыка, які таемна перадаваў іх сваёй сястры, таму што іх бацька не ўхваляў адносіны Эні з Кокерэлам — сацыялістам, які меў туберкулёз, але не меў ні свайго дома, ні паважанай кар’еры. Каб бацька не выявіў гэтыя лісты, Эні перапісвала іх у свае запісныя кніжкі.
Пасля таго, як сваякі вырашылі, што яго здароўе паправілася, Кокерэл вярнуўся ў Англію ў 1890 годзе і, пасля таго, як бацька Эні даў сваё дабраславенне, ажаніўся з ёю ў наступным годзе. Аднак, яго першая жонка памерла падчас родаў другога дзіцяці ў 1893 годзе.
- у 1891—1901 — куратар публічнага музея Кінгстана (Ямайка), прафесар энтамалогіі Сельскагаспадарчай эксперыментальнай станцыі ў Нью-Мехіка
- у 1892 годзе ў гонар прызнання яго заслуг у якасці энтамолага, быў абраны членам Энтамалагічнага таварыства штата Вашынгтон
- у 1900 — ажаніўся з батанікам Уілмэт Портэр Кокерэл (1871—1957)
- у 1900-03 — інструктар біялогіі ў Нармальным універсітэце Нью-Мехіка (сёння Highlands University, Лас-Вегас)
- у 1903-04 — куратар Музея Каледжа Каларада (Каларада-Спрынгс)
- у 1906-34 — прафесар заалогіі ва Універсітэце Каларада.
- у 1923 годзе ён быў абраны прэзідэнтам Энтамалагічнага таварыства Амерыкі .
Здзейсніў шматлікія экспедыцыі: Індыя, Аўстралія, Аргенціна, Перу, Сібір, Паўднёвая Афрыка і Японія. У экспедыцыях яго суправаджала будучая другая жонка батанік Уілмэт Портэр Кокерэл (1871—1957). У яе гонар ён назваў расліну Mexichromis porterae.
Адзін з будынкаў студэнцкага кампуса Універсітэта Каларада названы ў гонар Кокерэла.
Памер 26 студзеня 1948 года ў Сан-Дыега, Каліфорнія.
Новыя таксоны
[правіць | правіць зыходнік]Кокерэл быў адным з найбуйнейшых таксанамістаў у гісторыі, які апублікаваў апісанні больш за 9000 відаў і родаў насякомых, з якіх 6400 таксонаў былі прадстаўнікамі пчол, а таксама каля 1000 відаў малюскаў, павукападобных, грыбоў, млекакормячых, рыб і раслін[6].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар больш чым 2200 навуковых публікацый, перш за ўсё па сістэматыцы Hymenoptera, Hemiptera, Mollusca, палеанталогіі. Акрамя таго, ім апублікавана каля 1700 артыкулаў у іншых галінах, уключаючы сацыяльныя рэформы і адукацыю.
- 1910 : Some Bees of the Genus Augochlora from West Indies
- 1910 : The Scales of the Mormyrid Fishes
- 1913 : Observations on Fish Scales
- 1913 : Some Fossil Insects from Florissant (Colorado)[7].
- 1920 : Zöology; a textbook for colleges and universities (World book company, Yonkers-on-Hudson, N. Y.)[8].
Зноскі
- ↑ а б (not translated to mul) Theodore Dru Alison Cockerell // Project Gutenberg — Project Gutenberg Literary Archive Foundation, 1971. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Swartz A. Theodore D. A. Cockerell // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://web.archive.org/web/20210507071033/https://dipterists.org/assets/PDF/flytimes059.pdf Праверана 8 мая 2021.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 21 лютага 2020.
- ↑ Creese M. R. S. Ladies in the Laboratory? American and British Women in Science, 1800-1900: A Survey of Their Contributions to Research — Scarecrow Press, 2000. — 452 p. — ISBN 978-0-585276-84-7
- ↑ アーカイブされたコピー . Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2007. Праверана 11 кастрычніка 2007.
- ↑ Internet Archive.
- ↑ Internet Archive.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- William A. Weber. 2000. The American Cockerell: A Naturalist’s Life, 1866—1948. ISBN 978-0-87081-544-7
- Robert Zuparko. Cockerell Bibliography: The Published Names of TDA Cockerell. 2006 (Part I); 2007 (Parts II—IV).