Перайсці да зместу

Тэлазія гулоза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэлазія гулоза
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thelazia gulosa Railliet & Henry, 1910


Пошук выяў
на Вікісховішчы
NCBI  150476

Тэлазія гулоза (Thelazia gulosa) — від паразітычных круглых чарвей сямейства тэлазііды (Thelaziidae).

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Тэлазія гулоза распаўсюджаная ў Азіі, Еўропе і Паўночнай Амерыцы.

Куцікула з невялікімі папярочнымі разорамі. Самцы даўжынёй 5,3 — 9,1 мм, а самцы 5 — 16,2 мм. У самцоў на бруху 33 даклакальных і 3 пары пастклакальных сасочкаў. Самкі маюць кароткі востры адростак з двума сасочкамі ў аснове хваста, а вульва знаходзіцца наперадзе цела. Лічынкі даўжынёй з яйцавай абалонкай, маюць шарападобны чэхлік на хваставым канцы[1].

Даўжыня лічынак — 0,259 мм. Прамежкавыя гаспадары мухі Musca autumnalis у Еўропе і Паўночнай Амерыцы, Musca larvipara ва Украіне, Musca vitripennis у Крыму і Musca amica на Далёкім Усходзе. Мухі заносяць лічынак у вочы кароў (Bos taurus taurus) і якаў (Bos grunniens), дзе развіваюцца дарослыя гельмінты. З дзікіх жывёл адзначаны ў зуброў (Bison bonasus)[2].

Заражэнні чалавека

[правіць | правіць зыходнік]

Зрэдку можа заражацца і чалавек. Дарослыя асобіны, як правіла, знаходзяцца ў павеках, слёзных залозах, слёзных пратоках або так званых «трэціх павеках». Масавае заражэнне выклікае хваробу тэлазіёз.

Зноскі

  1. Тэлазііды // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 137
  2. Бычкова Е. И, Акимова Л. Н., Дегтярик С. М., Якович М. М. Гельминты позвоночных животных и человека на территории Беларуси : каталог / [Е. И. Бычкова и др. ; Национальная академия наук Беларуси, Государственное научно-производственное объединение "Научно-практический центр по биоресурсам"]. — Минск: Беларуская навука, 2017. — С. 8-12. — 315 с. — ISBN 978-985-08-2187-4.
  • И. Василев, Ю. Вишняков, «Ветеринарна паразитология и инвазионни болести», Земиздат 1977, код 05-95346-53511-4790-95-77, стр.211-213