Уладзімір Іванавіч Ягоўдзік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Іванавіч Ягоўдзік
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 14 лютага 1956(1956-02-14) (63 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: драматург, пісьменнік, дзіцячы пісьменнік, паэт, літаратурны крытык
Жанр: дзіцячая літаратура[d]
Валодае мовамі: беларуская
Мова твораў: беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Уладзімір Іванавіч Ягоўдзік (Ягаўдзік) (14 лютага 1956, вёска Кастровічы, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі празаік, драматург. Лаўрэат Літаратурнай прэміі Янкі Маўра (1994).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Дзятлаўскай, Слонімскай, Зэльвенскай школах-інтэрнатах, у 1978 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1978—1982 гг. працаваў карэспандэнтам Брэсцкай абласной газеты «Заря», рэдактарам Брэсцкай абласной студыі тэлебачання. У 1982—1990 гг. — супрацоўнік штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». У 1990—2010 рэдактар галоўны рэдактар часопіса «Дзеці і мы». Адначасова ў 1997—2003 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Бярозка».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў у друку вершамі ў 1972 г. (газета «Гродзенская праўда»). Выдаў кнігі прозы «Стронга» (1984), «Вочы Начніцы» (бібліятэка часопіса «Маладосць», 1989), «Прыручэнне птушкі» (1989), зборнік казак «Сонейка, свяці!» (1988). Аўтар мастацкага альбома «Алена Кіш» (1990).

Напісаў для дзяцей п'есы, што ставіліся ў лялечных і драматычных тэатрах краіны, на Беларускім радыё і тэлебачанні, «Залатое зярнятка» (пастаўлена ў 1983), «Сонейка, свяці!» (надрукавана і пастаўлена ў 1985), «Пякла баба калачы» (з А.Шкілёнкам, пастаўлена ў 1987), «Сакрэты Вогніка» (пастаўлена ў 1987), «Усміхніся, прынцэса…» (надрукавана і пастаўлена ў 1990).

Выступае ў перыядычным друку як літаратурны крытык, а таксама з мастацтвазнаўчымі артыкуламі пра самадзейных і прафесійных мастакоў рэспублікі. Пераклаў з рускай і ўкраінскай моў асобныя творы Л. Лявонава, В. Астаф'ева, Ю. Бондарава, М. Віграноўскага.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Уладзімір Іванавіч Ягоўдзік // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.