Уладзімір Ігнатавіч Зуй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Ігнатавіч Зуй
Дата нараджэння 3 студзеня 1941(1941-01-03) (83 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук (1977) і доктар геолага-мінералагічных навук (2007)
Навуковае званне
Альма-матар

Уладзімір Ігнатавіч Зуй (нар. 3 студзеня, 1941, в. Баброўнікі, Валожынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі географ і геафізік, кандыдат тэхнічных навук па спецыяльнасці «Распрацоўка і эксплуатацыя нафтавых, газавых і газакандэнсатных радовішчаў» (1977) , доктар геолага-мінералагічных навук па спецыяльнасці «Геафізічныя метады пошукаў і разведкі карысных выкапняў» (2007), прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 3 студзеня 1941 года ў вёсцы Баброўнікі Валожынскага раёна Мінскай вобласці. З 1948 па 1952 гг. вучыўся ў Галабурдскай пачатковай школе, а з 1952 па 1955 гг. — у Суднікаўскай сямігадовай школе Валожынскага (Івянецкага) раёна Мінскай вобласці. У 1970 годзе скончыў факультэт аўтаматыкі і вылічальнай тэхнікі Мінскага радыётэхнічнага інстытута. З 1973 па 1976 гг. — аспірант Маскоўскага інстытута нафтахімічнай і газавай прамысловасці ім. І. М. Губкіна. З 1981 па 2008 гг. — загадчык лабараторыі геатэрміі Інстытута геахіміі і геафізікі НАН Беларусі. З 2008 па 2010 гг. — загадчык аддзела РУП «БелНДГРІ» і Дзяржаўнага прадпрыемства «НПЦ па геалогіі». З 2011 па 2014 гг. — галоўны навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага прадпрыемства «НПЦ па геалогіі». З 2007 года працуе ў БДУ. З 2014 года — прафесар БДУ.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца ініцыятарам вывучэння рэсурсаў геатэрмальнай энергіі, генерацыі радыагеннага цяпла, выкліканага распадам доўгажывучых ізатопаў урану, торыя і калія ў геалагічных структурах Беларусі. Праводзіць вывучэнне геатэрмічных умоў і структуры цяплавога поля нетраў Беларусі. Выявіў шэраг анамалій размеркавання тэмпературы і шчыльнасці цеплавога патоку ў платформенным чахле рэспублікі і сумежных рэгіёнаў. З’яўляецца кіраўніком работ па стварэнню геатэрмічнага атласа Беларусі.

Галіна навуковых інтарэсаў:

Педагагічная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Чытальныя курсы:

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

  • Абіраўся членам Міжнароднай камісіі па цеплавым патоку Міжнароднай асацыяцыі сейсмалогіі і фізікі зямных нетраў на працягу чатырох выбарных сезонаў (19871999 гг.)
  • Член Міжнароднай геатэрмальнай асацыяцыі (з 2001 г.)
  • Вучоны сакратар, пасля — намеснік Старшыні Беларускага нацыянальнага камітэта па Міжнароднай Праграме геалагічных карэляцый (з 1995 г.)
  • Член рэдкалегіі навуковых часопісаў «Лiтасфера» (Беларусь), «Геаінфарматыка» (Украіна), «Маніторынг. Навука і тэхналогіі» (Расія)
  • Член Вучонага савета Інстытута геахіміі і геафізікі (19822014 гг.)
  • Член доктарскага Вучонага Савета па абароне дысертацый пры РУП «БелНДГРІ» і Дзяржаўным прадпрыемстве «НПЦ па геалогіі» (20082014 гг.)
  • У 1987—1991 гг. узначальваў Савецкую працоўную групу па Міжнароднаму праекту «Геатэрмічны Атлас Еўропы» (выдадзены ў 1991 г. у Германіі).

Удзельнічаў у міжнародных праектах: Europrope, Eurobridge, Geothermal Atlas of Europe (з’яўляўся лідарам Савецкай рабочай групы і адным з рэдактараў гэтага Атласа), Atlas of Geothermal Resources of Europe, Special Report on Renewable Energy Sources (SRREN) у рамках міжнароднай Рады па змяненні клімату — IPCC, Фонду Сораса і інш. У цяперашні час удзельнічае ў якасці эксперта ў праекце ААН the UNECE Group of Experts on Energy Efficiency.

Удзельнік сімпозіумаў, канферэнцый і кангрэсаў: Сусветны геатэрмальны Кангрэс (World Geothermal Congress) у красавіку 2015 г. у Мельбурне, Аўстралія, дзе выступіў у якасці Старшыні адной з яго сесій і зрабіў два навуковыя даклады.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

Агульная колькасць навуковых публікацый - каля 250, у тым ліку 5 манаграфій, 1 навучальны дапаможнік, 2 геатэрмічных атласа (геатэрмічны Атлас Еўропы і Атлас геатэрмальных рэсурсаў Еўропы).

  1. Монография Зуй В.И. «Электромоделирование процессов теплового воздействия на нефтяной пласт». Минск: Наука и техника, 1984.
  2. Geothermal Resources of Europe / Geothermal Atlas of Europe editors: E. Hurtig, R. Haenel, V. Čermak, V. Zui. Germany: Geographisch-Kartofraphische Anstalt Gotha, 1991/1992.
  3. HEAT FLOW AND SEISMICITY WITHIN WESTERN PART OF THE EAST EUROPEAN PLATFORM. V.I. Zui, А.М. Boborykin, G.I. Urban, M.S. Zhuk - Лiтасфера, 1995
  4. Применение ГИС для моделирования особенностей распределения температуры в пределах «нейтрального» слоя в Минской области. О.А. Павловская, В.И. Зуй - 2011.
  5. Goldstein, B., G. Hiriart, R. Bertani, C. Bromley, L. Gutiérrez‐Negrín, E. Huenges, H. Muraoka, A. Ragnarsson, J. Tester, V. Zui. Geothermal Energy. In IPCC Special Report on Renewable Energy Sources and Climate Change Mitigation [O. Edenhofer, R. Pichs‐Madruga, Y. Sokona, K. Seyboth, P. Matschoss, S. Kadner, T. Zwickel, P. Eickemeier, G. Hansen, S. Schlömer, C. von Stechow (eds)], Cambridge University Press, Cambridge, United Kingdom and New York, NY, USA.”. 2011. рр. 572 – 621.
  6. Монография «Тепловое поле платформенного чехла Беларуси». Минск: Экономпресс, 2013;
  7. Учебное пособие «Методы инженерно-геологических и гидрогеологических исследований». Минск: Изд-во БГУ. 2014.
  8. Vladimir Zui. Main Geothermal Installations in Belarus. Proceedings World Geothermal Congress 2015. Melbourne, Australia, 19-25 April, 2015.
  9. М. Дубаневич, В.И. Зуй. Геотермальные ресурсы отложений надсолевого девона припятского прогиба. - 2016. Архівавана 15 мая 2019.
  10. Зуй В.И. Структура теплового поля Припятского прогиба. Архівавана 1 лістапада 2018.
  11. В.И. Зуй, М.С. Жук. Тепловое поле геологических структур Беларуси.(недаступная спасылка)
  12. В.И.Зуй. Подземное тепло Подлясско-Брестской впадины. Архівавана 1 лістапада 2018.
  13. Методы инженерно-геологических и гидрогеологических исследований : учеб.-метод. пособие / В. И. Зуй Архівавана 8 жніўня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. БГУ. Персональные страницы преподавателей. Владимир Игнатьевич Зуй.
  2. БДУ. Гісторыя БДУ. Владимир Игнатьевич Зуй.
  3. Івянец і Івянецкае графства. Зуй Владимир Игнатьевич.