Карысныя выкапні Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Здабыча цэментнай сыравіны ў Ваўкавыскім раёне.

На Беларусі выяўлена і разведана больш за 5 тыс. радовішчаў і пакладаў карысных выкапняў.

Тыпы карысных выкапняў[правіць | правіць зыходнік]

Карта

Гаручыя карысныя выкапні:

Металічныя карысныя выкапні:

  • жалезныя руды,
  • баксіт-даўсанітавыя руды,
  • праяўленні каляровых металаў, рэдкіх і рэдказямельных элементаў, золата.

Неметалічныя карысныя выкапні:

Вадкія карысныя выкапні:

  • прэсныя і мінеральныя падземныя воды,
  • металаносныя расолы.

Нафта[правіць | правіць зыходнік]

Здабыча нафты паблізу Рэчыцы

У Беларусі радовішчы нафты вядомы на Прыпяцкім прагіне, галоўным чынам у Гомельскай вобласці. Першае прамысловае радовішча адкрыта ў Рэчыцкім раёне ў 1964. Сярэдняя штогадовая здабыча нафты ў Беларусі складае зараз 1,7 млн т[1]. сяго ў Рэспубліцы Беларусь на сённяшні момант выяўлена 82 нафтавыя радовішчы, з якіх распрацоўваюцца 62. Эканоміка-геаграфічныя ўмовы здабычы нафты ў Беларусі надзвычай спрыяльныя. Наяўнасць высокакваліфікаваных працоўных рэсурсаў і навуковых кадраў, густая сетка шляхоў зносін, блізкасць да спажыўца спрыяюць эканамічнаму боку здабычы. Пачынаючы з 2005 г. у Беларусі штогод здабываецца каля 1,7 млн т нафты. У далейшым яе здабыча можа зменшыцца да 1,1 млн т з-за зніжэння запасаў. На 2019 год пры захаванні тэпмаў здабычы даказаных запасаў нафты нам хопіць на 35 гадоў. Сёння вядуцца актыўныя работы па пошуку новых прадуктыўных пластоў, у тым ліку і тых, якія знаходзяцца на цяжкадаступных глыбінях. І гэта дае вынікі: у 2010-х былі адкрыты Паўднёва-Шацілкаўскае і Вугальскае радовішчы (1,7 млн тон).[2] Разам з нафтай са свідравін радовішчаў Гомельскай вобласці здабываецца спадарожны нафтавы газ.

Прыродны газ[правіць | правіць зыходнік]

Здабыча прыроднага газу ажыццяўляецца таксама на адзіным у Беларусі Краснасельскім нафтагазакандэнсатным радовішчы (каля Рэчыцы).

Буры вугаль[правіць | правіць зыходнік]

На Беларусі паклады бурага вуглю выяўлены ў Прыпяцкім прагіне і Брэсцкай упадзіне, у асноўным на тэрыторыі Гомельскай і Брэсцкай абласцей. Вядомы Брынёўскае, Жыткавіцкае і Тонежскае радовішчы. Агульныя геалагічныя запасы — больш за 1 млрд т, разведаныя — больш за 150 млн т. Якасць іх невысокая, распрацоўка пакуль не вядзецца, але гаспадарчае выкарыстанне магчымае нават у блізкай перспектыве.

Гаручыя сланцы[правіць | правіць зыходнік]

На Беларусі паклады гаручых сланцаў выяўлены ў Прыпяцкім прагіне, у асноўным на тэрыторыі Гомельскай і Мінскай абласцей. Агульныя прагнозныя запасы — да 8 млрд т. Глыбіня залягання 50-600 м, магутнасць пласта 0,5-3 м. Папярэдне разведана Тураўскае радовішча гаручых сланцаў. Гэтыя гаручыя сланцы патрабуюць пры выкарыстанні папярэдняй тэрмічнай апрацоўкі, здабыча не вядзецца.

Торф[правіць | правіць зыходнік]

Здабыча торфу, Дакудаўскае балота, Лідскі раён

На Беларусі вядомы шматлікія паклады торфу з захаванымі геалагічнымі запасамі 4,3 млрд т. Узрост 4-12 тыс. гадоў (трапляецца і торф больш старажытных эпох).

Торф выкарыстоўваецца як паліва, для вытворчасці арганічных і арганамінеральных угнаенняў, біястымулятараў, кармавых дражджэй, фільтраў, сарбентаў, фарбавальнікаў драўніны, тарфянога воску, лекавых сродкаў, прадуктаў бытавой хіміі і інш. Значная плошча тарфяных радовішчаў асушана і выкарыстоўваецца ў якасці меліяраваных глебаў.

Жалезныя руды[правіць | правіць зыходнік]

На Беларусі выяўлены Аколаўскае радовішча жалезных руд (Стаўбцоўскі раён) і Навасёлкаўскае радовішча жалезных руд (Карэліцкі раён), але іх здабыча не вядзецца.

Каменная соль[правіць | правіць зыходнік]

На Беларусі прамысловыя паклады вядомы на Прыпяцкім прагіне. Мазырскае радовішча ў Гомельскай вобласці распрацоўваецца. Са здабытай сыравіны вырабляюць кухонную соль у горадзе Мазыр.

Калійныя солі[правіць | правіць зыходнік]

Другое рудаўпраўленне ААТ «Беларуськалій»

У Беларусі паклады калійных солей сканцэнтраваны ў паўночнай частцы Прыпяцкага прагіну: Старобінскае радовішча ў Мінскай вобласці і Петрыкаўскае радовішча калійных і каменнай соляў ў Гомельскай вобласці. Агульныя запасы калійных солей ацэньваюцца ў 6,5 млрд тон. Старобінскае радовішча распрацоўваецца вытворчым аб'яднаннем «Беларуськалій».

Калійная соль — асноўная сыравіна, з якой атрымліваюць калійныя ўгнаенні, металічны калій і яго злучэнні. На Беларусі вытворчасць калійных угнаенняў вядзецца ў горадзе Салігорск.

Фасфарыты[правіць | правіць зыходнік]

Фасфарыты на тэрыторыі Беларусі былі знойдзены ў другой палове XIX ст. ў раёне Мсціслава, Чавусаў і Быхава. У 1930-х гг. у Магілёўскай вобласці дзейнічалі 3 невялікіх прадпрыемствы па вытворчасці фасфарытавай мукі з мясцовай сыравіны. На гэтай тэрыторыі, у межах Сожскага фасфараноснага басейна, фасфарыты прымеркаваны да тоўшчы кварцава-глаўканітавых пяскоў мелавога перыяду. Папярэдне разведаны 2 радовішчы — Мсціслаўскае і Лабковіцкае. Другі, менш даследаваны, фасфараносны басейн Беларусі — Прыпяцкі, у Бресцкай вобласці.

Гліністая вохра[правіць | правіць зыходнік]

Гліністая вохра здаўна вядома ў мясцовасці Ляхава Гара ў Лоеўскім раёне. Гэты мінеральны пігмент залягае ў выглядзе лінз і праслоеў магутнасцю да 50-80 см у кварцавых пясках неагенавага ўзросту. Вохра ўяўляе сабой гліну з вялікай колькасцю гідрааксідаў жалеза, з-за чаго мае плямістую тэкстуру і ярка-жоўтую або залацістую афарбоўку. Гэты матэрыял прыдатны для прыгатавання эмалей, алейных і клеевых фарбаў, устойлівых да светлавога і атмасфернага ўздзеяння.

Бурштын[правіць | правіць зыходнік]

На Беларусі найбольш перспектыўны на бурштын раён — заходняя частка Палесся. Залежы бурштыну знаходзяцца на глыбіні 15-80 м. У Беларусі вучоныя выявілі толькі адзін від бурштыну — суцыяніт. Праведзеныя экспертызы даказалі: па якасці беларускі бурштын не саступае знакамітаму прыбалтыйскаму[3].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Геаграфія Беларусі : вучэб. дапам. для 10-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / М. М. Брылеўскі, Г. С. Смалякоў; пер. з рус. мовы Н. М. Брылеўскай,В. Л. Смаляковай. — 3-е выд., перапрац. — Мінск : Нар. асвета, 2012. — 303 с. : іл. ISBN 978-985-03-1787-2..

Зноскі

  1. Сайт Беларуснафты
  2. https://neftok.ru/strany/neft-v-belorussii.html
  3. БУЙНЫЯ ЗАЛЕЖЫ БУРШТЫНУ ВЫЯВІЛІ ВУЧОНЫЯ Ў БЕЛАРУСІ = КРУПНЫЕ ЗАЛЕЖИ ЯНТАРЯ ОБНАРУЖИЛИ УЧЕНЫЕ В БЕЛАРУСИ. — Ньюс-Релиз.