Уладзімір Барысавіч Праабражэнскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Барысавіч Праабражэнскі
Дата нараджэння 15 ліпеня 1950(1950-07-15) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Уладзімір Барысавіч Праабражэнскі (нар. 15 ліпеня 1950, г. Гродна) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1972 годзе БІБІ па спецыяльнасці «Архітэктар». У 19721988 гадах працаваў архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў, галоўным архітэктарам праектаў у інстытуце «Гроднаграмадзянпраект»; у 19941997 гадах начальнік Упраўлення горадабудаўніцтва і архітэктуры Гродзенскага гарвыканкама; з 1988 года галоўны архітэктар праектнага ўпраўлення «Гроднажылбуд»[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1978 года. Пражывае ў Гродне[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: УУС Гродзенскага аблвыканкама па вул. Акадэмічнай (1968—1977); Дом навукі і тэхнікі па вул. Горкага (пры ўдзеле В. В. Бажко, 19771984); рэканструкцыя з прыбудовай будынка аблвыканкама на пл. Леніна (у суаўтарстве, ГАП У. М. Еўдакімаў); паліклініка КДБ па вул. Болдзіна; будынак будаўнічых арганізацый «Гроднажылбуд» па вул. Суворава (1987—1988). Жылыя будынкі: мікрараён «Пярэселка-3» у межах вул. Каліноўскага — Болдзіна — БЛК (1975—1977; у складзе аўтарскага калектыва, ГАП Клепікаў)[1], па вул. Чайкінай (19751983), Дзевятоўка-2 (1986), група жылых дамоў на рагу вул. М. Горкага і бульвара Ленінскага камсамола (1982), лёгкаатлетычны манеж (1986)[2]; 9-павярховы дом на пл. Дзекабрыстаў (пры ўдзеле Б. Шмыгі) — усе ў г. Гродна[1]; прафілакторый у в. Залессе Смаргонскага раёна (1982)[2], жылыя дамы ў г.п. Рось Ваўкавыскага раёна (19931994, сааўтары У. В. Аўсянка, А. М. Пяндзюрын); група жылых дамоў у г. Віднае Маскоўскай вобласці (20012003, сааўтары А. М. Пяндзюрын, У. В. Аўсянка, Т. І. Гусачок)[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі «За архітэктурнае ўвасабленне жылога гарадка „Рось“» (1998)[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Преображенский Владимир Борисович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
  2. 2,0 2,1 2,2 Преображенский Владимир Борисович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Преображенский Владимир Борисович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
  • Преображенский Владимир Борисович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.