Любамль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Любамль
укр.: Любомль
Сцяг[d] Герб[d]
Сцяг[d] Герб[d]
Liuboml Volynska-central square buildings-2.jpg
Цэнтральная плошча горада
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Горад з
Плошча
11,986 км²
Вышыня цэнтра
187 ± 1 м
Насельніцтва
11000 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3377
Паштовы індэкс
44300
Афіцыйны сайт
Любамль на карце Украіны ±
Любамль (Украіна)
Любамль
Любамль (Валынская вобласць)
Любамль

Лю́бамль[1] ці Любо́мль (укр.: Любомль) — горад раённага значэння ў Валынскай вобласці Украіны, раённы цэнтр Любамльскага раёна.

Размяшчэнне і транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Шлях ад абласнога цэнтра праходзіць па аўтатрасе М19, якая супадае з еўрашляхам E85, і пасля пераходзіць у аўтадарогу М07. Праз паўднёвую ўскраіну горада праходзіць міжнародная аўтамагістраль E373 (супадае з М07) Варшава — Люблін — Ковель — Сарны — Карасцень — Кіеў, а праз цэнтр горада (па вуліцы Брэсцкай і Уладзімірскай) — аўтадарога Уладзімір-Валынскі — Брэст.

Горад размешчаны ў цэнтры Любамльскага раёна, які размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Валынскай вобласці на паўночным захадзе Украіны. Горад знаходзіцца на адлегласці каля 17 км ад мяжы з Польшчай і прыкладна ў 52 км ад мяжы з Беларуссю.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першае пісьмовае згадванне аб горадзе адносіцца да 1287 г. У 1288 г. у любімым Любамлі памёр князь Уладзімір Васількавіч. За яго княжанне горад стаў вядомым рамесным цэнтрам. У 1280-х гг. князем была пабудавана каменная царква Св. Георгія, якая стаіць і дагэтуль. На той час у горадзе была адна з найбуйнейшых бібліятэк богаслужбовых кніг. Варта адзначыць, што адна з частак Галіцка-Валынскага летапісу пісалася менавіта ў Любамлі.

У сувязі з паглыбленнем працэсу феадальнага драбнення і цяжкімі наступствамі татара-мангольскага нашэсця, Галіцка-Валынскае княства ў канцы XIII — пачатку XIV ст. прыходзіць у заняпад. Яно становіцца прадметам працяглай і жорсткай барацьбы паміж Польшчай і Літвой, у выніку чаго Галіцкую зямлю захопліваюць польскія феадалы, а Валынь з Любамлем ў 1340 г. — літоўскія. Пасля Люблінскай уніі 1569 г. горад захапіла Польшча.

У 1392 г. у Любамле знаходзіўся кароль Ягайла. Горад яму так спадабаўся, што на памяць у 1412 г. ён пабудаваў касцёл Святой Тройцы, які захаваўся да нашых дзён. У 1510 г у горадзе была пабудавана велічная сінагога. Габрэйская абшчына ў Любамлі была шматлікай і лічылася адной з найстарэйшых ва Украіне.

У 1541 г. горад атрымаў магдэбургскае права, аднак яно было тут абмежавана, магнаты, гаспадарылі ў горадзе, мала звярталі ўвагу на яго жыхароў. У 1569 г. Любамль, які быў уласнасцю караля Жыгімонта II Аўгуста, адданы, як частка пасагу яго дачкі. Пасля Люблінскай уніі ў 1569 г. горад, як і ўсё Любамльске староства, не быў уключаны ў новаўтворанае Валынскае ваяводства, а ўвайшоў у склад Холмскай зямлі. У 1659 г. горад разам са староствам атрымаў у валоданне гетман Украіны Іван Выгоўскі, нашчадкі якога потым прадалі яго Любамірскім.

У 1671 г. па рашэнні сейма Любамльске староства было перададзена Міхаілу Карыбуту Вішнявецкаму, тады яшчэ вялікаму кароннаму гетману, як кампенсацыя за страты, якія ён панёс у вайне з Хяльніцкім.

У 1768 г. Любамль становіцца валоданнем буйнога магната, гетмана, графа Францішка Ксаверыя Браніцкага як падарунак за выратаванне на сейме ў 1762 г. жыцця будучага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1782 г. граф Браніцкі будуе ў горадзе велізарны палац, але, на жаль, на сённяшні дзень захавалася толькі яго частка.

Пасля падзелаў Рэчы Распалітай Любамль стаў валасным цэнтрам Уладзімір-Валынскага павету Валынскай губерні Расійскай імперыі. У 1849 г. царскі ўрад канфіскаваў валодання Браніцкіх.

Пасля адмены прыгоннага права — ў канцы XIX ст. — пачатку XX ст. у Любамлі адбываецца паскоранае развіццё прамысловасці і гандлю. У 1874 г. тут была пракладзена чыгунка Ковель — Любамль і пабудавана станцыя. У гэты ж час акрамя піваварнага завода, чатырох скураных прадпрыемстваў і млыноў пачалі працу тры магутныя млыны, лесапільны і вінакураны заводы. З развіццём капіталізму Любамль стаў значным гандлёвым цэнтрам Заходняй Валыні. Развіццё прамысловасці і гандлю абумовіў хуткі рост насельніцтва горада: у 1860 г. пражывала 2784 чалавек, у 1896 н. — ужо 6969.

Пасля Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. Любамль апынуўся ў складзе Польшчы. 20 верасня 1939 г. горад занялі немцы, але ўжо 24 верасня ўвайшлі савецкія войскі, і Любамль адышоў да УССР у складзе СССР.


Зноскі