Уладзімір Анатольевіч Гошын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзімір Гошын)
Уладзімір Гошын
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам
з 13 чэрвеня 2016
Папярэднік Валерый Садоха
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя
30 чэрвеня 2011 — 13 снежня 2011
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Алег Лапцёнак
Пераемнік Віталь Прыма

Нараджэнне 31 жніўня 1962(1962-08-31) (61 год)
Адукацыя Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1984)
Расійская мытная акадэмія (1999)
Дзейнасць дыпламат
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера дыпламат
Ваенная служба
Званне
Дзяржаўны саветнік мытнай службы III рангу
Дзяржаўны саветнік мытнай службы III рангу
Дзяржаўны саветнік мытнай службы III рангу

Уладзі́мір Анато́льевіч Го́шын (нар. 31 жніўня 1962, сяло Джурун Мугалжарскага раёна Акцюбінскай вобласці, Казахстан) — беларускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў настаўнікам англійскай мовы Сольскай сярэдняй школы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.

З 1988 года паступіў на службу ў мытныя органы. Праходзіў службу ў Мінскай рэгіянальнай мытні, ДМК Беларусі, Упраўленні знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Савета Міністраў Беларусі. У 1994—1997 гадах — начальнік аддзела, намеснік начальніка Мінскай рэгіянальнай мытні. У 1997—1998 гадах — галоўны спецыяліст Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Беларусі.

Быў намеснікам Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь. 26 лютага 2008 года атрымаў пасаду першага намесніка[1]. 30 чэрвеня 2011 года сыйшоў у адстаўку з гэтай пасады і прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя[2], адстаўлены быў 13 снежня 2011 года[3].

З 1 лютага 2012 года па 31 студзеня 2016 года — член Калегіі (Міністр) па мытным супрацоўніцтве Еўразійскай эканамічнай камісіі.

13 чэрвеня 2016 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Камбоджа па сумяшчальніцтве[4].

Зноскі