Уладзімір Пятровіч Емяльянчык

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Уладзімір Емяльянчык)
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Емяльянчык
Дата нараджэння 9 мая 1955(1955-05-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 чэрвеня 2003(2003-06-05) (48 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар

Уладзімір Пятровіч Емяльянчык (9 мая 1955, в. Вялікія Лукі Баранавіцкага раёна — 5 чэрвеня 2003, Мінск) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1987), дацэнт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў БДУ (1980). Працаваў у Мінскім інстытуце культуры, з 1990 у Інстытуце гісторыі АН Беларусі, адначасна выкладаў у БДУ і Беларускім гуманітарным ліцэі.

Даследаваў палітычную і ваенную гісторыю Беларусі XVIII ст., дачыненні Беларусі з Польшчай і Расіяй[1].

Адзін з аўтараў «Нарысаў гісторыі Беларусі» (ч. 1, 1994) і «Гісторыі Беларусі» (т. 3, 2004).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Нарадзіўся я ліцвінам…»: Тадэвуш Касцюшка. Мн., 1994 (з Я. Юхо);
  • Дыверсійныя рэйды ў паўстанні 1794 года на Беларусі // Весці АН Беларусі. Сер. грамад. навук. 1994. № 2;
  • Паланез для касінераў: (3 падзей паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі на Беларусі). Мн., 1994;
  • Да пытання аб паходжанні Ратамскіх — продкаў Тадэвуша Касцюшкі па маці // Беларусь і Тадэвуш Касцюшка: спадчына, час, эдабыткі. Мн., 2002.

Зноскі

  1. Емяльянчык Уладзімір Пятровіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 617.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]