Уладзімір Кірылавіч Саўчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Кірылавіч Саўчанка
Дата нараджэння 27 верасня 1939(1939-09-27) (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера генетыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1977)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР

Уладзімір Кірылавіч Саўчанка[1] (нар. 27 верасня 1939) — вучоны-генетык, доктар біялагічных навук (1977), прафесар (1987), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989)

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Хмяльное Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. У 1962 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава. У 1965—1978 гадах на пасадзе малодшага, старшага навуковага супрацоўніка, у 1979—1990 гадах — загадчыка лабараторыі ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі Акадэміі навук БССР. У 1980—1990 гадах старшыня Беларускага Нацыянальнага камітэта па праграме ЮНЕСКА «Чалавек і біясфера». У 1990—2002 гадах галоўны праграмны спецыяліст сектара прыродазнаўчых навук ЮНЕСКА[2]. З 2003 года У. К. Саўчанка ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на пасадзе галоўнага навуковага супрацоўніка. З 2010 года — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац у галіне агульнай біялогіі, генетыкі, геномікі і экалогіі. Увёў паняцці генасфера, ценагенетыка і ценагеноміка[2]. Распрацаваў метады генетычнага аналізу і сінтэзу поліплоідных папуляцый, пакет камп’ютарных праграм генетычнага аналізу ў селекцыйных цэнтрах Беларусі і краін СНД і інш. Арганізаваў міжнародную Чарнобыльскую экалагічную навуковую сетку ЮНЕСКА для міждысцыплінарных даследаванняў экалагічных наступстваў Чарнобыльскай катастрофы[2].

Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 14 манаграфій, 3 вынаходстваў[2]. Сярод апублікаванага:

  • Генетика полиплоидных популяций. — Мн.: Наука и техника, 1976.
  • Генетический анализ в сетевых пробных скрещиваниях. — Мн.: Наука и техника, 1984.
  • Геносфера: генетическая система биосферы. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991.
  • Геогеномика: организация геносферы. — Мн.: Белоруская наука, 2009.
  • Ценогенетика: генетика биотических сообществ. — Мн.: Беларуская навука, 2010.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны шэрагам медалёў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1984 года за цыкл работ «Генетыка гетэрозісу і шляхі яго выкарыстання ў селекцыі раслін»[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]