Уладзімір Мікалаевіч Марцінкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Іванавіч Марцінкевіч
Дата нараджэння 10 сакавіка 1896(1896-03-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 ліпеня 1944(1944-07-30) (48 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19181944
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Камандаваў 176-я стралковая дывізія
229-я стралковая дывізія
24-я армія
9-я армія
134-я стралковая дывізія (2 фарм)
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Расіі
Савецка-фінская вайна
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»

Уладзімір Мікалаевіч Марцінкевіч (10 сакавіка 189630 ліпеня 1944) — савецкі ваеначальнік, генерал-маёр, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (пасмяротна).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Марцінкевіч Уладзімір Мікалаевіч нарадзіўся 10 сакавіка 1896 года ў Барысаве ў сям’і рабочага. Беларус.

У Чырвонай Арміі з 1918 года. У гады Грамадзянскай вайны ў Расіі камандаваў 1-м Маладзечанскім партызанскім атрадам, затым батальёнам. З студзеня па снежань 1919 года камандаваў стралковым палком на Паўднёвым фронце, са снежня 1919 года па лістапад 1920 года — на Заходнім фронце. У ходзе баёў быў кантужаны і двойчы паранены.

У пасляваенны час скончыў ў 1923 годзе Вышэйшую паўторную школу старэйшага начсаставу і прайшоў шлях ад памочніка камандзіра батальёна да камандзіра стралковай дывізіі. У савецка-фінскай вайне 1939—1940 гадоў камандаваў 173-й стралковай дывізіяй  (руск.) у складзе 7-й арміі. З ліпеня 1940 года камандзір 176-й стралковай дывізіі.

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны сустрэў на той жа пасадзе. Дывізія ў складзе 9-й арміі Паўднёвага фронту ўдзельнічала ў памежнай бітве і, займаючы абарону па рацэ Прут, адбівала  наступленне нямецкіх і румынскіх войскаў. У далейшым ўдзельнічала ў Данбасской абарончай  (руск.) і Растоўскай наступальнай  (руск.) аперацыях. З ліпеня 1942 года займаў пасаду камандуючага 24-й арміяй Паўднёвага фронту. Армія пад камандаваннем В. Н. Марцінкевіча паспяхова выканала заданне па забеспячэнню адыхода войскаў Паўднёвага фронту за раку Дон. У жніўні 1942 года прызначаны камандуючым 9-й арміяй Закаўказскай фронту. У Бітве за Каўказ  (руск.) армія займала абарону па рацэ Церак на рубяжы ад горада Грозны да вусця ракі Урух. У ходзе баявых дзеянняў за «непрыняцце рашучых мер па знішчэнні прарваўшайся групоўкі»[1] ад пасады адхілены.

У кастрычніку 1942 года прызначаны камандзірам 229-й стралковай дывізіі 52-й арміі Волхаўскага фронту. Падчас фарсіравання ракі Волхаў цяжка захварэў і быў шпіталізаваны. Пасля лячэння, з ліпеня 1943 года, знаходзіўся ў рэзерве Стаўкі ВГК  (руск.), адначасова праходзіў навучанне на курсах пры Вышэйшай ваеннай акадэміі імя К. Я. Варашылава.

У красавіку 1944 года накіраваны ў распараджэнне Ваеннага савета 2-га Беларускага фронту і неўзабаве прызначаны камандзірам 134-й стралковай дывізіі Архівавана 10 ліпеня 2015., якая ў складзе 61-га стралковага корпуса 69-й арміі абаранялася на паўднёвым усходзе ад горада Ковель. Пад кіраўніцтвам генерал-маёра Марцінкевіча дывізія вызначылася ў ходзе Люблін-Брэсцкай наступальнай аперацыі. Прарваўшы абарону праціўніка, яна сумесна з іншымі злучэннямі арміі прасунулася да 70 км і з ходу фарсіравала раку Заходні Буг. У гэтых баях В. Н. Марцінкевіч праявіў сябе энергічным, рашучым і дасведчаным камандзірам. У далейшым працягваючы наступ, дывізія выйшла да ракі Вісла, фарсіравала яе і захапіла плацдарм на поўдні ад горада Пулавы  (руск.). У бязлітасных баях за пашырэнне плацдарма Марцінкевіч Уладзімір Мікалаевіч загінуў.

Пахаваны ў Луцку ў брацкай магіле. У 1977 годзе на месцы пахавання В. Н. Марцінкевіча і яшчэ некалькіх сотняў воінаў, якія загінулі ў баях з фашызмам, узведзены Мемарыяльны комплекс Славы[2].

6 красавіка 1945 года указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад за ўмелае камандаванне стралковай дывізіяй, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм генерал-маёру Марцінкевічу Уладзіміру Мікалаевічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Імя камандарма носіць адна з вуліц беларускага горада Крупкі[3].
  • У савецкі час у Луцку імянем В. Н. Марцінкевіча была названая вуліца[4].

Ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Коллектив авторов. Великая Отечественная. Командармы. Военный биографический словарь / Под общей ред. М. Г. Вожакина. — М.; Жуковский: Кучково поле, 2005.—С. 145—146.— ISBN 5-86090-113-5
  2. Луцкі мемарыял вечнай славы.
  3. Сайт Крупскага раённага выканаўчага камітэта(недаступная спасылка).
  4. Даведнік па Луцку Архівавана 22 красавіка 2010..

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Коллектив авторов. Великая Отечественная. Командармы. Военный биографический словарь / Под общей ред. М. Г. Вожакина. — М.; Жуковский: Кучково поле, 2005. — С. 145-146. — ISBN 5-86090-113-5.
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]