Уладзімір Мікалаевіч Сасюра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Уладзімір Сасюра
Володимир Сосюра
Володимир Сосюра у 1950-ті.jpg
Уладзімір Сасюра (1956)
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 25 снежня 1897 (6 студзеня 1898)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 студзеня 1965(1965-01-08)[1] (67 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Сцяг СССР СССР
Дзеці Vladimir Sosyura[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, перакладчык
Гады творчасці 19171965
Кірунак Сацыялістычны рэалізм
Жанр Верш, паэма
Мова твораў украінская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі Сталінская прэмія — 1948 Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі— 1963
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Подпіс Volodymyr Sosiura Signature.png
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Уладзімір Мікалаевіч Сасюра (25 снежня 1897 (6 студзеня 1898), станцыя Дзябальцава, Данецкая вобласць — 8 студзеня 1965) — украінскі паэт і перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паэты і сябры : У. Дубоўка і У. Сасюра. Менск, 1925

Яго бацька, Мікалай Уладзіміравіч, чарцёжнік па спецыяльнасці, меў французскія карані. Будучы чалавекам няўрымслівым і рознабакова адораным, змяніў шмат прафесій, настаўнічаў, працаваў сельскім адвакатам, шахцёрам. Маці паэта — Антаніна Данілаўна Лакаташ — маляр, родам з Луганска, займалася хатняй гаспадаркай.

Уладзімір Сосюра скончыў сельскую школу і паступіў у агранамічную. З малых гадоў працаваў у шахтах Данбаса, прымаў удзел у Грамадзянскай вайне: спачатку на баку УНР, затым — на баку Чырвонай Арміі. Пасля заканчэння вайны вучыўся ў Камуністычным універсітэце ў Харкаве і на рабфаку пры Харкаўскім інстытуце народнай адукацыі. У гэты час быў удзельнікам літаратурных арганізацый «Плуг», «Гарт», ВАПЛІТЭ, ВУСПП.

У 1942—1944 гадах працаваў ваенным карэспандэнтам. У 1951 годзе ён стаў аб’ектам цкавання пасля артыкула ў газеце «Правда», якая абвінавачвала Сасюру у «буржуазным нацыяналізме» за верш «Любіть Україну», напісаны ў 1944 годзе. Памёр 8 студзеня 1965 года. Пахаваны ў Кіеве на Байкавых могілках.

На беларускую мову яго вершы перакладалі Сяргей Дзяргай, Уладзімір Дубоўка[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Сосюра Владимир Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]