Уладзімір Паўлавіч Сухаверхаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Паўлавіч Сухаверхаў
Фатаграфія
Марка Рэспублікі Беларусь 2008 г.
Дата нараджэння: 3 снежня 1908(1908-12-03)
Месца нараджэння: Днепрапятроўск
Дата смерці: 4 мая 1977(1977-05-04) (68 гадоў)
Месца смерці: Сцяг БССР
Месца пахавання:
Грамадзянства: Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род дзейнасці: мастак
Месца працы:
Жанр: жывапіс
Вучоба:
Уплыў на: Мікалай Казакевіч
Узнагароды: Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1955)

Уладзі́мір Па́ўлавіч Сухаве́рхаў (3 снежня 1908, Днепрапятроўск4 мая 1977) — беларускі жывапісец, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1955).

Канверт «100 год са дня нараджэння У. П. Сухаверхава»

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1926—1930 гадах вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны жыў у вёсцы БеразянкаПухавіцкім раёне) і разам з мастаком Соф'яй Лі дапамагаў партызанам і падпольшчыкам Мар'інай Горкі[1].

З 1945 года ў Беларускім саюзе мастакоў. У 1946 годзе скончыў Маскоўскі мастацкі інстытут імя В. Сурыкава. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1947—1954), у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1954—1977). У 1954—1956 гг. старшыня праўлення Саюза мастакоў БССР.

Памёр 4 мая 1977 года ў Мінску. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках.

Дачка — Наталля Сухаверхава, мастак у галіне ДПМ.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага саюза мастакоў, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Беларускім музеі гісторыі і культуры.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

3 снежня 2008 г. да 100-годдзя з дня нараджэння У. П. Сухаверхава Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь уведзены ў абарачэнне РУП «Белпошта» канверт з арыгінальнай паштовай маркай[2]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ярмоленка Г. М. Сухаверхаў Уладзімір Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 293. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]