Мікалай Канстанцінавіч Казакевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мiкалай Канстанцінавіч Казакевiч
Фатаграфія
Дата нараджэння: 5 мая 1934(1934-05-05) (84 гады)
Месца нараджэння: в. Дулебы, Бярэзінскі раён, Мінская вобласць
Грамадзянства:
Род дзейнасці: мастак
Жанр: пейзаж, сюжэтна-тэматычная карціна
Вучоба: Мінскае мастацкае вучылішча
Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут
Вядомыя працы: «Свята песні» (1969), «Юнацтва» (1972), «Над роднымі прасторамі» (1979), «Вясна на Гомельшчыне», «Рэквіем»
Уплыў: Віталь Цвірка, Уладзімір Сухаверхаў, Аляксандр Мазалёў
Узнагароды: Ордэн Дружбы народаў
Ордэн Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1988)
Сайт: kazakevich.by
«Юнацтва», 1972, палатно, алей, 180 х 175 см.

Мiкалай Канстанцінавіч Казакевiч (5 мая 1934, вёска Дулебы, Бярэзінскі раён, Мінская вобласць) — беларускі савецкі мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1988), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2000). Член беларускага Саюза мастакоў з 1963[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1955 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1961Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Выкладчыкі — Віталь Цвірка, Уладзімір Сухаверхаў, Аляксандр Мазалёў. Дыпломная праца — карціна «Уборка капусты». Упершыню творы мастака экспанаваліся ў 1961 годзе. Працуе ў станковым жывапісе, ў жанрах лірычнага пейзажу, сюжэтна-тэматычнай карціны.

Выстаўкі[правіць | правіць зыходнік]

  • 1961 — Усесаюзная выстаўка дыпломных работ. Масква, Ленінград
  • 1974 — Калектыўная выстаўка мастакоў СССР, ПНР і ГДР
  • 1979 — Персанальная мастацкая выстаўка ЦДМ, Масква
  • 1980 — Выстаўка твораў савецкіх мастакоў, ГДР
  • 1982 — Выстаўка мастакоў Расіі, Украіны і Беларусі «Кіеву 1500 гадоў»
  • 1987 — Персанальная мастацкая выстава, Мінск
  • 1993 — Персанальная мастацкая выстава, Клермон-Феран, Францыя
  • 1995 — Персанальная мастацкая выстава, Дзяржаўны мастацкі музей, Мінск

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Лілія Вялічка — Оптимистические пейзажи Николая Казакевича, «Гомельская правда», 24 января 2008 (руск.)