Перайсці да зместу

Уладзімір Мікалаевіч Міхнюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзімір Міхнюк)
Уладзімір Мікалаевіч Міхнюк
Дата нараджэння 27 верасня 1947(1947-09-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 кастрычніка 2004(2004-10-13) (57 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1987)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1991)
Альма-матар
Член у

Уладзімір Мікалаевіч Міхнюк (27 верасня 1947, в. Грушчаны, Поразаўскі раён, цяпер Свіслацкі раён — 13 кастрычніка 2004) — беларускі і савецкі гісторык. Доктар гістарычных навук (1987), прафесар (1991).

Нарадзіўся ў в. Грушчаны Поразаўскага раёна (цяпер Свіслацкі раён) у сялянскай сям’і, рана застаўся без бацькі. З дзяцінства Уладзімір марыў стаць журналістам і свае першыя артыкулы рассылаў у газеты і часопісы. Вучыўся ў Гарнастаевіцкай сярэдняй школе. У 1969 годзе скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута, у 1973 годзе аспірантуру пры ім[1].

З 1973 года выкладчык Гродзенскага педагагічнага інстытута, з 1975 года — супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. Супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі (1982—1987, 1991). Выкладчык Мінскай ВПШ / Інстытута паліталогіі і сацыяльнага ўпраўлення КПБ (1987—1991). Дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы (з 1992). Загадчык аддзела Камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ (1997—1998). Прафесар кафедры гісторыі Беларусі БДУ (з 1998). Дырэктар Цэнтра дзяржаўнай кадравай палітыкі НДІ тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2004).

Адзін з ініцыятараў стварэння Беларускай асацыяцыі гісторыкаў у 1993 годзе.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваў праблемы гісторыі, гістарыяграфіі і крыніцазнаўства, археаграфіі і архівазнаўства, бібліяграфіі і гісторыі літаратуры Беларусі 1920-1930-х гг. Распрацоўваў пытанні палітычных рэпрэсій, масонства ў Беларусі[2].

Абагульніў даваенны перыяд развіцця беларускай савецкай гістарыяграфіі. Разам з П. Ц. Петрыкавым выдаў абагульняльную працу «Историческая наука БССР, 80-е годы», у якой быў дадзены аналіз арганізацыйнага развіцця гістарычнай навукі БССР за 1980-я і падведзеныя вынікі навуковага вывучэння гісторыі БССР і гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі[3].

Аўтар дакументальных нарысаў пра палітычных дзеячаў К. Езавітава, У. Ігнатоўскага, В. Ластоўскага, А. Луцкевіча, У. Пракулевіча, А. Смоліча, А. Сокал-Кутылоўскага, Б. Тарашкевіча, А. Цвікевіча, пісьменнікаў М. Гарэцкага, А. Гурло, У. Дубоўку, Я. Пушчу. Адзін з аўтараў «Нарысаў гісторыі Беларусі» (ч. 2, 1995), аўтараў і складальнікаў зборнікаў дакументаў і матэрыялаў «Знешняя палітыка Беларусі» (т. 1—2, 1997—1998), «Антон Луцкевіч: матэрыялы следчай справы НКУС БССР» (1997)[2].

Зноскі

  1. Михнюк Владимир Николаевич
  2. а б УЛАДЗІМІРУ МІХНЮКУ — 60
  3. Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7.