Перайсці да зместу

Уладзімір Піліпавіч Падзігун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Піліпавіч Падзігун
Дата нараджэння 11 красавіка 1923(1923-04-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 красавіка 2001(2001-04-28) (78 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Званне падпалкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За баявыя заслугі» медаль «За баявыя заслугі» юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы» юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль «За бездакорную службу»

Уладзімір Піліпавіч Падзігун (11 красавіка 1923, в. Бярозаўка (цяпер Манькіўскі раён Чаркаскай вобласці Украіны) — 28 красавіка 2001, Белая Царква) — падпалкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (1944).

Скончыў сярэднюю школу. У чэрвені 1941 года быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную армію. З сакавіка 1942 года на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да лістапада 1943 года старшы сяржант Уладзімір Падзігун камандаваў аддзяленнем разведкі 472-га артылерыйскага палка 42-й стралковай дывізіі 33-й арміі Заходняга фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Віцебскай вобласці. 14 лістапада 1943 года у баі каля населенага пункта Хутар Казьянскія Дубровенскага раёна падарваў адзін дзот праціўніка і прымусіў здацца гарнізон другога дзота. У крытычны момант бою Падзігун замяніў сабой выбыўшага са строю камандзіра стралковага батальёна і паспяхова кіраваў этым падраздзяленнем. 23 снежня 1943 года аддзяленне Падзігуна прайшло ў нямецкі тыл і блакіравала бліндаж праціўніка.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР ад 22 жніўня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» старшы сяржант Уладзімір Падзігун быў узнагароджаны высокім званнем Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая зорка».

Пасля заканчэння вайны працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1945 годзе скончыў Вышэйшую афіцэрскую артылерыйскую школу, у 1948 годзе — курсы ўдасканалення афіцэрскага складу, у 1954 годзе — Сумскае артылерыйскае вучылішча. У сакавіку 1961 года ў званні падпалкоўніка быў звольнены ў запас.

Пражываў і працаваў у горадзе Белая Царква Кіеўскай вобласці.

У гонар Падзігуна названа школа ў вёсцы Жуляны Гродзенскай вобласці Беларусі.

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.