Уладзімір Станіслававіч Гаеў
Поўнае імя | Уладзімір Станіслававіч Гаеў | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
28 кастрычніка 1977[1][2] (43 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 189 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 84 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер брамнікаў | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Уладзімір Гаеў (нар. 28 кастрычніка 1977, Мазыр) — былы беларускі футбаліст, брамнік. У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў клуба «Слуцк».
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец мазырскага футбола, доўгі час гуляў у мазырскай «Славіі». У 2003 перайшоў у «Гомель», але ў хуткім часе быў заўважаны румынскім «Дынама». У Румыніі правёў тры сезоны, за якія паспеў выйграць шматлікія трафеі. Пасля года ў адэскім «Чарнаморцы» перайшоў у салігорскі «Шахцёр», потым гуляў у «Савіце» і «Гомелі».
У пачатку 2011 вярнуўся ў «Славію» ў якасці асноўнага брамніка і стаў капітанам каманды. Дапамог клубу выйграць Першую лігу 2011, пазней заставаўся асноўным брамнікам клуба ў Вышэйшай лізе.
У сезоне 2013 спачатку саступаў месца ў старце Сімасу Скіндэрысу, але потым вярнуў месца ў аснове. 3 жніўня 2013, захаваўшы вароты ў недатыкальнасці ў матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ» (1:0), уступіў у беларускі «Клуб сухіх брамнікаў»[3].
У пачатку 2016 года, завяршыўшы кар’еру іграка, перайшоў на пасаду трэнера брамнікаў мазырскага клуба[4]. У студзені 2018 года было абвешчана, што Гаеў стане трэнерам брамнікаў у «Слуцку»[5].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
У 2006—2007 згуляў чатыры матчы за нацыянальную зборную Беларусі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 1996, 2000
Чэмпіён Беларусі (3): 1996, 2000, 2003
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 1999
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2010, 2011
Чэмпіён Румыніі: 2003/2004
Срэбраны прызёр чэмпіянату Румыніі: 2004/2005
Бронзавы прызёр чэмпіянату Румыніі: 2005/2006
Уладальнік Кубка Румыніі (2): 2004, 2005
Уладальнік Суперкубка Румыніі: 2005
- Уваходзіць у Клуб «сухіх» варатароў.
Зноскі
- ↑ Vladimir Gaev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Uladzimir Hayew // FBref.com
- ↑ «Торпедо-БелАЗ» — «Славия». Гаев, отыграв «на ноль», вступил в белорусский «Клуб сухих вратарей»
- ↑ Весенняя поверка. “Славия”. Не лаптем щи хлебать
- ↑ Гаев будет работать тренером вратарей в «Слуцке»
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце «Гомеля»(руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце Федэрацыі футбола Украіны (укр.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Нарадзіліся 28 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1977 годзе
- Нарадзіліся ў Мазыры
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбольныя варатары
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Славія Мазыр
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Савіт
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Чарнаморац Адэса
- Ігракі ФК Дынама Бухарэст
- Ігракі ФК Энергетык-БДУ
- Ігракі ФК Мазыр
- Ігракі ФК РВАР Мінск