Уладзімір Мікалаевіч Сіўчыкаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Уладзімір Сіўчыкаў)
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Мікалаевіч Сіўчыкаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 3 мая 1958(1958-05-03) (61 год)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: перакладчык, пісьменнік
Валодае мовамі: беларуская
Мова твораў: беларуская

Уладзімір Мікалаевіч Сіўчыкаў (нар. 3 мая 1958, Жодзіна, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі пісьменнік, перакладчык, мастак, выдавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і служачых. Скончыў педагагічнае аддзяленне Мінскага мастацкага вучылішча (1977). Працаваў настаўнікам малявання і чарчэння ў Траянаўскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна. Служыў у арміі (1977—1979). Быў мастаком-афарміцелем у Мінскім палацы культуры і спорту чыгуначнікаў (1979—1983). У 1981 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (пад час вучобы праходзіў стажыроўку ў Тбіліскім дзяржаўным універсітэце, дзе вывучаў грузінскую мову і літаратуру). Пасля заканчэння ўніверсітэта (1986) — рэдактар аддзела літаратуры і мастацтва, у 1989—1990 гг. — адказны сакратар часопіса для дзяцей і падлеткаў «Бярозка». З 1990 г. — прэзідэнт Беларускай асацыяцыі дэтэктыўнага, прыгодніцкага і палітычнага рамана, з 1994 г. — дырэктар выдавецтва «Радыёла-плюс». З 2004 г. ачольвае ІП "Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў". Удзельнік літаратурна-грамадскага таварыства «Тутэйшыя» (1986—1990). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1990, Беларускага ПЭН-Цэнтра з 2004, Беларускай асацыяцыі журналістаў з 2009 года. Грамадскі дзеяч. Вядзе актыўную краязнаўчую працу найперш па родным Жодзіне, па ўшанаванні памяці князя Багуслава Радзівіла.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У друку выступае з 1982 г. Аўтар кнігі вершаў «Адліга» (калектыўны зборнік «Лагодны прамень раніцы», 1988), адзін з аўтараў зборніка апавяданняў «Жнівеньскі праспект» (1988). Таксама аўтар кніг апавяданняў і п'ес «Гульня ў тастамант» (1992), кніг прозы «Лісты да брата» (1998), «Бювар» (2009), «Уладзевы гісторыі» (2015), кнігі паэзіі «Высакосны год» (2004), кніг вершаў дзецям «Кошык Велікодны» (2014), "Багоўка" (2018), слоўніка-даведніка «2000 русских, 2000 белорусских идиом…» (сумесна з А. Баярынай, 2006). Укладальнік (разам з А. Марачкіным) і адзін з аўтараў альбомаў «Жодзінцы. Жывапіс. Графіка. Мастацкае слова» (2008), а таксама «Рыцары Пагоні і Арла» (2010). Укладальнік зборнікаў дэтэктываў "Кінжал з крыламі" (1994) і "Карона Вітаўта Вялікага" (2004), анталогіі вершаў і песень пра каханне «Яна і Я» (разам з Р. Шастак, 2005), зборніка выбраных твораў Максіма Багдановіча «Інтымны дзённік» (2006), Рыгора Барадуліна «Руны Перуновы» (разам з А. Камоцкім, 2006), зборнікаў беларускіх казак, легенд, паданняў, песень «Залатая яблынька» (2013), «Сіняя Світа» (2015), «Зачараваны Замак» (2016) і інш.

У перакладзе У. Сіўчыкава з грузінскай мовы на беларускую апублікаваны раман Н. Думбадзэ(руск.) бел. «Закон вечнасці» (1988), шэраг вершаў і паэм у «Анталогіі грузінскай паэзіі» ў 2 тамах (1989).

Аўтар шэрагу творчых партрэтаў беларускіх і замежных мастакоў -- Вінцэнта Ван Гога, Язэпа Драздовіча, Алеся MaRa, Івана Міско, Ігара Рымашэўскага і інш.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

"Лагодны промень раніцы". Нізка вершаў "Адліга". 1988. ISBN 5-340-00052-4

"Анталогія грузінскай паэзіі". Пераклад вершаў (часткова), пераклад прадмовы, біяграфічныя даведкі і тлумачэнні. 1989. ISBN 5-340-00181-4 ISBN 5-340-001139-3 (т. 1) ISBN 5-340-00140-7 (т. 2)

"Закон вечнасці". Н. Думбадзэ. Пераклад з грузінскай мовы. 1989. ISBN 5-340-00235-7

"Гульня ў тастамант". Апавяданні і п'есы. 1992. ISBN 5-7880-0575-2

"Кінжал з крыламі. Дэтэктыўныя навелы". Пераклады (часткова), укладанне. 1994. ISBN 5-7880-0925-1

"Лісты да брата". Апавяданні, падарожныя нататкі. 1998. ISBN 985-448-001-1

"Сучасная беларуская проза. Традыцыі і наватарства". Навела, укладанне (з М. Тычынам). 2003. ISBN 985-419-164-8

"Сучасная беларуская драматургія. Традыцыі і наватарства". П'еса, агульная рэдакцыя. 2003. ISBN 985-419-155-9

"Высакосны год". Вершы. 2004. ISBN 985-448-043-7

"Карона Вітаўта вялікага. Дэтэктыўныя раманы, аповесці, апавяданні". Апавяданне, укладанне (з А. Сіўчыкавай). 2004. ISBN 985--02-0735-3

"Яна і Я. Вершы і песні пра каханне". Вершы (часткова), укладанне (з Р. Шастак). 2005. ISBN 985-448-050-Х

"Інтымны дзённік. Выбраныя творы". М. Багдановіч. Укладанне. 2006. ISBN 985-448-057-7

"Руны Перуновы. Выбраныя творы". Р. Барадулін. Укладанне (з А. Камоцкім). 2006. ISBN 985-448-058-5

"Качка-дзівачка. Польскай паэзіія дзецям: выбраныя старонкі з паэтаў ХІХ--пачатку ХХІ ст. Пераклады (часткова), укладанне (з Л. Баршчэўскім). 2006. ISBN 985-448-068-2

"Свет на дваіх". Вершы (часткова). 2006. ISBN 985-6363-60-8

"2000 русских 2000 белорусских идиом, фразеологизмов и устойчивых словосочетаний. Словарь с пояснениями и примерами использования" . Составление (с Е. Бояриной), предисловие. 2006. ISBN 985-483-649-5

"Жодзінцы. Жывапіс. Графіка. Мастацкае слова". Вершы, эсэ, прадмова. Укладанне (з М. Андруковічам і А. Мара). 2008. ISBN 978-985-448-078-7

"Дом на мяжы. Выбраныя творы". С. Мрожак. Укладанне. 2008. ISBN 978-985-448-093-0 ISBN 978-83-61617-92-1

"Выпаў грук у грома з рук". Р. Барадулин. Укладанне. 2009. ISBN 978-985-448-073-2

"Аўтабіяграфія". Б. Радзівіл. Пераклад (часткова), укладанне, пасляслоўе. 2009. ISBN 978-985-448-102-9

"Бювар". Эсэ, падарожныя нататкі. 2009. ISBN 978-985-448-100-5 ISBN 978-985-6901-35-8

"Рыцары Пагоні і Арла" (з Алесь МаRа). Прадмова, укладанне. 2010. ISBN 978-985-448-107-4

"Залатая яблынька. Казкі, легенды, паданні. Хрэстаматыя дзецям малодшага школьнага ўзросту". Апрацоўка і пераказ казак, легенд і паданняў (часткова), укладанне. 2013. ISBN 978-985-7030-07-1

"Кошык Велікодны". Вершы. 20014. ISBN 978-985-7030-15-6

"Уладзевы гісторыі". Проза. 2015. ISBN 978-985-7030-21-7

"Сіняя Світа. Казкі, легенды, паданні". Пераказ і апрацоўка казак, легенд, паданняў (часткова), укладанне. 2015. ISBN 978-985-15-2485-9

"Тастамент. Выбраныя творы". Р. Барадулін. Укладанне. 2015. ISBN 978-985-15-2489-7

"Крывавы патоп". К. Тарасаў. Укладанне (з Г. Тарасавай). 20016. ISBN 9780985015-2955-7

"Апошняе каханне князя Міндоўга. Выбраныя творы". К. Тарасаў. Укладанне (з Г. Тарасавай). 2016. ISBN 978-985-15-2829-1

"Інтэрнат на Нямізе. Выбраныя творы". І. Навуменка. Укладанне (з П. Навуменкам). 2016. ISBN 978-985-15-2881-9

"Зачараваны Замак. Легенды, паданні, казкі, песні". Пераказ легенд, паданняў, казак (часткова), укладанне. 2016. ISBN 978-985-15-2843-7

"Лялька". Б. Прус. Пасляслоўе. 2017. ISBN 978-985-7030-27-9

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускія пісьменнікі. Даведнік. -- Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. -- ISBN 5-340-00709-Х
  • Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. -- Мінск,
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).