Уладзіслаў Андрэевіч Пруднікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзіслаў Андрэевіч Пруднікаў
Дата нараджэння 13 студзеня 1936(1936-01-13) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера аграхімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук[1] (1994)
Навуковае званне
Альма-матар

Уладзіслаў Андрэевіч Пру́днікаў[2] (нар. 13 студзеня 1936) — вучоны ў галіне аграхіміі, доктар сельскагаспадарчых навук (1994), дацэнт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Сітна (Лёзненскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь). Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. З 1961 года працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце земляробства і кармоў. З 2011 года — загадчык аддзела агратэхнікі ільну ў Інстытуце ільну Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар прац па вапнаванні кіслых зямель, сістэмах угнаенняў і севазваротаў, аптымальных дозах і тэрмінах ўнясення ўгнаенняў пад сельскагаспадарчыя культуры.

Сярод апублікаванага:

  • Применение удобрений в интенсивном земледелии: справочное пособие / М. П. Шкель, В. А. Прудников, В. М. Перепелица; ред. М. П. Шкель. — Мн.: Ураджай, 1989. — ISBN 5-7860-0126-1
  • Система удобрений льна масличного / В. А. Прудников [и др.]; Научно-практический центр Национальной академии наук по земледелию. — Устье: Институт льна, 2011.
  • Проблемы известкования почв в Беларуси // Вестник Барановичского государственного университета. Серия: Биологические науки (общая биология), Сельскохозяйственные науки (агрономия). 2013 1(1):86-91
  • Кислотный, фосфатный и калийный режимы дерново-подзолистой почвы / В. А. Прудников. — Мн.: [б. и.], 2015.

Зноскі

  1. а б в http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-NLB-ar2635847&strq=l_siz=20
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]