Улінец
Выгляд
| Улінец | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 14 км |
| Басейн | 73 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | каля вёскі Падліпкі |
| • Каардынаты | 55°21′19″ пн. ш. 28°03′09″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Авута |
| • Месцазнаходжанне | каля вёскі Завуцце |
| • Каардынаты | 55°27′47″ пн. ш. 28°07′21″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 2,8 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Авута → Дзісна → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
| Раёны | Мёрскі раён, Шаркаўшчынскі раён |
|
|
|
Уліне́ц[1] — рака ў Мёрскім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Авута (басейн Дзісны).
Даўжыня ракі 14 км, 12 км з іх у Мёрскім раёне[2]. Плошча вадазбору 73 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,8 м/км. Выток ракі знаходзіцца ў Шаркаўшчынскім раёне каля вёскі Падліпкі, вусце ў Мёрскім раёне, прыкладна за 0,3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Завуцце. Вадазбор у межах Полацкай нізіны. Рэчышча каналізаванае ў сярэднім цячэнні. У раку злева ўпадае пратока без назвы даўжынёй 4 км з возера Стрэчна[2].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 162. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 19. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Ліст карты N-35-21. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)