Перайсці да зместу

Уман звычайны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уман звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pulicaria vulgaris Gaertner, 1791

Сінонімы
Pulicaria prostrata (Gilib.) Asch.
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  119191
EOL  6246899
IPNI  240626-1
TPL  gcc-93600

Ума́н звычайны[3][4], Уман[5][6] (Pulicaria vulgaris) — кветкавая расліна з роду Уман (Pulicaria) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Аднагадовая травяністая апушаная расліна вышынёй 15—35[4] см. Мае непрыемны пах. Лісце чаргаванае, сядзячае, простае, суцэльнае, падоўжана-ланцэтнае, хвалістае па краі, знізу залозістае. Кветкавыя кошыкі шматлікія, брудна-жоўтага колеру, сабраныя ў мяцёльчата-шчытападобныя суквецці. Плод — сямянка з чубком.

Расліна ядавітая.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана ва ўмераных абласцях Еўразіі, пераважна ў Міжземнамор’і. Святлолюбівая расліна, мезафіт, гіграфіт, мезатроф[7]. Расце на вільготных і забалочаных лугах, па берагах вадаёмаў, каля дарог.

Ахоўваецца на тэрыторыі Расіі (Удмурція, Татарстан) і Літвы[7].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 106. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  5. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878.
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  7. а б Блошница обыкновенная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)