Перайсці да зместу

Уман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уман

Pulicaria odora
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pulicaria Gaertn. (1791)

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  38320
NCBI  56534
EOL  61813
GRIN  g:10143
IPNI  30117361-2

Ума́н[1][2] (Pulicaria, ад pulex — блаха) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Pulicaria dysenterica. Батанічная ілюстрацыя з кнігі А. Маскле «Atlas des plantes de France», 1891

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцябло прамастойнае, галінастае, апушанае. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае, сядзячае. Суквецце — кошык. Кветкавыя кошыкі ў агульным мяцёльчата-шчыткападобным суквецці. Краявыя кветкі песцікавыя, язычковыя, з завостраным трохзубчастым вяночкам. Сярэдзінныя — двухполыя, трубчаста-лейкападобныя, з пяцізубчастым вяночкам. Тычынак — 5. Плод — сямянка.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Віды роду сустракаюцца ў Еўразіі і Афрыцы, галоўным чынам засяроджаны ў Міжземнамор’і[3][4].

Род Уман уключае 63 віда[5]:

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 106. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  3. Голубкова 1959, с. 487—488.
  4. Губанов 1994, с. 87—88.
  5. Спіс відаў роду Уман на сайце The Plant List (англ.) (Праверана 26 сакавіка 2013)