Умберта Бачоні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Умберта Бачоні
італ.: Umberto Boccioni
Фатаграфія
Дата нараджэння 19 кастрычніка 1882(1882-10-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 жніўня 1916(1916-08-17)[1][2][…] (33 гады) ці 16 жніўня 1916(1916-08-16)[4] (33 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, скульптар, рысавальнік, фатограф, мастацкі крытык, архітэктурны чарцёжнік, графік, мастак-гравёр
Жанр фігуратывізм[d], партрэт[3], Ведута[3] і пейзаж[3]
Вучоба
Мастацкі кірунак футурызм[5]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Умберта Бачоні (італ.: Umberto Boccioni; 19 кастрычніка 1882, Рэджа-дзі-Калабрыя — 17 жніўня 1916, Верона) — італьянскі мастак, скульптар і тэарэтык футурызму.

Умберта Бачоні. Аўтапартрэт

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька — Рафаэле Бачоні, маці — Чэчылія Фарлані.

У 1897 годзе Бачоні наведваў тэхнічны ліцэй, пасля атрымання дыплома супрацоўнічаў з мясцовымі газетамі. У 1901 годзе пераехаў у Рым, навучаўся жывапісу ў Scuola Libera del Nudo (вольная школа аголенай натуры) пры Акадэміі вытанчаных мастацтваў у Рыме. Адначасова разам з Джына Севярыні вывучаў тэхніку пуантылізма ў Джакама Бала (1898—1902). Наведаў Парыж (1902), Берлін і Пецярбург (1903—1904). У 1906 годзе вывучаў імпрэсіянізм і постімпрэсіянізм ў Парыжы. У канцы 1906 — пачатку 1907 наведваў курсы малявання ў Акадэміі прыгожых мастацтваў (Венецыя). У 1907 годзе пасяліўся ў Мілане, дзе пазнаёміўся з прадстаўнікамі футурызму. Асаблівы ўплыў на Бачоні аказаў Філіпа Марынеці — заснавальнік і тэарэтык футурызму ў еўрапейскай літаратуры, аўтара «Маніфеста футурызму» (1909). Бачоні адаптаваў ідэі Філіпа Марынэці да візуальнага мастацтва, выпусціўшы ў 1910 годзе «Тэхнічны маніфест футурыстычнага жывапісу».

Бачоні шмат падарожнічаў і меў магчымасць наведаць шмат музеяў, амаль уступаючы ў сімбіёз з некаторымі мастакамі, за якімі ён назіраў, асабліва з іншых перыядаў, такімі як Мікеланджэла, але таксама з Франчэска Філіпіні, які натхніў яго на даследаванні ландшафту Ламбардыі і працы на сяле, паводле канцэпцый філіпінізму.

Бачоні стаў адным з галоўных тэарэтыкаў руху. Ён таксама вырашыў заняцца скульптурай у 1912 годзе пасля наведвання парыжскіх студый Жоржа Брака, Аляксандра Архіпенка, Канстанціна Брынкушы, Раймона Дзюшан-Віёна і, верагодна, Медарда Роса. У тым жа годзе ён разам з іншымі футурыстамі выставіў свае працы ў галерэі Бернхафма-малодшага, у 1913 годзе была арганізавана выстава скульптур. Працы, створаныя пад уплывам убачанага ў Парыжы, у сваю чаргу аказалі ўплыў на творчасць скульптараў-кубістаў, асабліва Раймона Дзюшана-Віёна.

Пасля пачатку Першай сусветнай вайны Бачоні быў прызваны ў войска, у артылерыйскі полк каля Вероны. 16 жніўня 1916 года ён выпадкова ўпаў з каня падчас трэніровачных практыкаванняў кавалерыі і, атрымаўшы смяротную траўму, памёр на наступны дзень.

Скульптура У. Бачоні «Унікальныя формы бесперапыннасці ў прасторы» (1913) намаляваная на італьянскай манеце наміналам у 20 цэнтаў.

«Ламбардская сельская мясцовасць» (1910). Калекцыя К’ятонэ ў Лугана, Швейцарыя

Жывапіс[правіць | правіць зыходнік]

«Пад пергалай у Неапалі» (1914). Гарадская галерэя сучаснага мастацтва, Мілан
  • Chiostro (1904) — Манастыр
  • Automobile rossa (1904—1905) — Чырвоны аўтамабіль
  • Testa luce ambiente
  • La signora Virginia (1905)
  • Ritratto del dottor Gopcevich (1906) — Партрэт доктара Гапчэвіча
  • Ritratto del Dottor Tian (1907) — Партрэт доктара Тыяна
  • La madre con l’uncinetto (1907) — Маці з вязальным гаплікам
  • Ritratto dell’avvocato C. M. (1907) — Партрэт адваката Ч. М.
  • Veneriamo la madre (trittico) (1907—1908)
  • Autoritratto (1908) — Аўтапартрэт
  • Casolare (1908) — Сельскі дом
  • La signora Massimino (1908) — Сіньёра Масіміна
  • Filari di alberi (1908)
  • Ritratto di Innocenzo Massimino (1908)
  • Il sogno (1908—1909) — Сон
  • Tre donne (1909—1910) — Тры жанчыны
  • Campagna Lombarda (1910) — Ламбардская правінцыя
  • Officine a Porta Romana (1910)
  • Rissa in galleria (1910)
  • Il lutto (1910) — Жалоба
  • La citta che sale (1910) — Горад устае
  • La risata (1911) — Рогат
  • Idolo Moderno (1911)
  • Studio di donna fra le case (1911)
  • La strada entra nella casa (1911)
  • Visioni simultanee (1911) — Сімультанны зрок
  • Stati d’animo serie I. Gli addii (1911)
  • Stati d’animo serie I. Quelli che restano (1911)
  • Stati d’animo serie I. Quelli che vanno (1911)
  • Stati d’animo. Quelli che vanno (Studio) (1911)
  • Stati d’animo serie II. Gli addii (1911)
  • Stati d’animo serie II. Quelli che restano (1911)
  • Stati d’animo serie II. Quelli che vanno (1911)
  • Materia (1912, con riprese 1913)
  • Costruzione orizzontale (1912)
  • Antigrazioso (1912)
  • Dimensioni astratte (ritratto della madre) (1912)
  • Elasticita (1912)
  • Donna al caffe (Compenetrazione di luci e piani) (1912)
  • Dinamismo di un ciclista (1913)
  • Dinamismo di un footballer (1913)
  • Corpo umano (dinamismo) (1913)
  • Dinamismo di un corpo umano (1913)
  • Costruzione spiralica (1913)
  • Dinamismo plastico+cavallo+caseggiato (1913)
  • Cavallo+cavaliere+caseggiato (1913—1914)
  • Natura morta. Cocomero (1913—1914)
  • Composizione di una testa di uomo (dinamismo di una testa di uomo) (1914)
  • Il bevitore (1914)
  • Sotto la pergola a Napoli (1914)
  • Dinamismo di una testa di donna (scomposizione — composizione dinamica di una testa — scomposizione di una testa di donna) (1914 circa)
  • Carica di lancieri (1915)
  • Natura morta di terraglie, posate e frutti (natura morta con brocca e scodelle) (1915—1916)
  • Testa di donna (ritratto della signora Busoni; studio n.2) (1916)
  • Paesaggio (1916)
  • Ritratto del maestro Ferruccio Busoni (1916)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Thomas Krens (прадмова): Rendezvous. Masterpieces from the Centre Georges Pompidou and the Guggenheim Museums. Guggenheim Museum Publications, New York 1998, ISBN 0-89207-213-X
  • Buch zur Ausstellung 16. Russische Avantgarde 1910—1930 Sammlung Ludwig, Köln, in der Kunsthalle Köln, 16. April-11. Mai 1986 (bearbeitet und mit einer Einführung von Evelyn Weiss)
  • «Boccioni, Umberto.» Encyclopædia Britannica from Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite (2007).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]