Універсітэт Яна Евангеліста Пуркіне ва Усці-над-Лабем

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт Яна Евангеліста Пуркіне ва Усці-над-Лабем
чэшск.: Univerzita Jana Evangelisty Purkyně v Ústí nad Labem
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва чэшск.: Univerzita Jana Evangelisty Purkyně v Ústí nad Labem
Міжнародная назва англ.: Jan Evangelista Purkyně University in Ústí nad Labem
Заснаваны 1991
Размяшчэнне Усці-над-Лабем
Сайт ujep.cz
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт Яна Евангеліста Пуркіне ва Усці-над-Лабем (чэшск.: Univerzita Jana Evangelisty Purkyně v Ústí nad Labem) — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Усці-над-Лабем.

Характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Установа носіць імя біёлага Яна Евангеліста Пуркіне, ураджэнца гэтых мясцін.

Установа займае 14-е месца сярод 26 дзяржаўных універсітэтаў Чэхіі. Універсітэт быў першай навучальнай установай Чэхіі, якая паспяхова прайшла ацэнку камісіяй па акрэдытацыі ўрада Чэшскай Рэспублікі і якая атрымала права на выкладанне ва ўсіх абласцях навучання на працягу наступных 6 гадоў.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт педагогікі
  • Факультэт сацыяльных і эканамічных навук
  • Факультэт мастацтваў і дызайну
  • Факультэт навакольнага асяроддзя
  • Факультэт машынабудавання
  • Факультэт філасофіі
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Факультэт медыцынскіх навук

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]