Урбэн Жан Жазеф Левер'е

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Урбэн Жан Жазеф Левер'е
фр.: Urbain Jean Joseph Le Verrier
Urbain Le Verrier.jpg
Дата нараджэння

11 сакавіка 1811(1811-03-11)

Месца нараджэння

Сен-Ло, Францыя

Дата смерці

23 верасня 1877(1877-09-23) (66 гадоў)

Месца смерці

Парыж, Францыя

Грамадзянства

Францыя

Навуковая сфера

нябесная механіка, астраномія

Месца працы

Парыжская абсерваторыя

Альма-матар

Політэхнічная школа

Вядомы як

Нептун,
Анамальнае зрушэнне перыгелія Меркурыя

Узнагароды і прэміі

Залаты Медаль Каралеўскага Астранамічнага Таварыства (1868, 1876)

Подпіс

Подпіс

Commons-logo.svg Урбэн Жан Жазеф Левер'е на Вікісховішчы

Урбэн Жан Жазеф Лувер'е (фр. Urbain Jean Joseph Le Verrier; (11 сакавіка 1811, Сен-Ло — 23 верасня 1877, Парыж) — французскі матэматык, які займаўся нябеснай механікай. Вялікую частку свайго жыцця прапрацаваў у Парыжскай абсерваторыі.

Навукова-даследчая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Політэхнічную школу ў Парыжы (1833). 3 1854 дырэктар Парыжскай абсерваторыі.

Навуковыя працы па нябеснай механіцы і тэорыі руху вялікіх планет Сонечнай сістэмы. На аснове даследавання ўзбурэнняў Урана вызначыў (1846, незалежна ад Дж. К. Адамса) арбіту і становішча планеты, названай Нептунам (адкрыта ў 1846 нямецкім астраномам І. Г. Гале). Адкрыў векавы рух перыгелія Меркурыя, што знайшло тлумачэнне ў агульнай тэорыі адноснасці.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Найгалоўныя складанні Левер'е сабраны ў заснаваных ім «Annales de l’Observatoire de Paris», якіх ён паспеў выдаць 14 т. «Мемуараў» (1855—76), апроч «Назіранняў»; апошніх выдадзена 22 т. (1858—1867).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Левер'е быў узнагароджаны Залатым Медалем Каралеўскага Астранамічнага Таварыства ў 1868 годзе і зноў у 1876 годзе.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • У садзе парыжскай абсерваторыі пастаўлены помнік
  • названы яго імем:

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]