Урб@н.М. Адзін дзень не майго жыцця

З пляцоўкі Вікіпедыя
Урб@н.М. Адзін дзень не майго жыцця
Выданне
Жанр Проза
Аўтар Людміла Шчэрба
Дата першай публікацыі 2017
Выдавецтва Янушкевіч
Колькасць старонак 286
ISBN 978-985-90386-6-2

«Урб@н. М. Адзін дзень не майго жыцця» — раман беларускай пісьменніцы Людмілы Шчэрбы. Выдадзены ў 2017 годзе, выдавецтва А. Янушкевіча.

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Сама аўтар характарызуе твор, як нанараман-правакARTцыя[1]. Твор напісаны ў жанры мэшап (ад англ. mash-up — «змешваць кампазіцыі»). Гэтая ідэя прыйшла са свету камп’ютарных тэхналогій і музычных рэміксаў, дзе выкарыстоўваюць элементы з некалькіх розных крыніц і аб’ядноўваюць іх у новы арыгінальны твор.

Галоўныя героі, Макс (піяршчык) і Ганна (пісьменніца), сустракаюцца ў горадзе М., і ўсе іх прыгоды пачынаюцца з яблыка[2]. Кніга ўмоўна падзелена на дзве часткі, гэта «раман у рамане»: адзін напісаны аўтарам, другі — героем. Падзеі разгортваюцца ў 2012—2014 і, адпаведна, у 1642—1654 гадах[3] у горадзе, падобнага да Мінску, аўтар паказвае і прыгажосць старога горада з яго вузкімі вулачкамі, і горад сучасны. Аўтар адсылае сваіх герояў у іншых іпастасях на чатыры стагоддзі назад, у 1648 год — у Баркалабава, Смаленск, Магілёў… Ваенны паход цара Аляксея Міхайлавіча на беларускія землі ў 1654 і абарона ўсходніх земляў Вялікага Княства Літоўскага ад маскоўскіх войскаў, бітва пад Лоевам, абарона Магілёва, Радзівілы і Сапегі.

Знайшлося тут месца і дэтэктыўнай лініі: героі выяўляюць, што ў іх сем’ях захоўваюцца старонкі Баркалабаўскага летапісу, а неўзабаве гэты скарб выкрадаюць. Аматарам філасофскай прозы прыйдзецца даспадобы біблейская прытчавая частка, а філолагаў зацікавяць развагі галоўнай гераіні пра «раўнапраўе ў моўных канструкцыях»[1].

Раман «Урб@н. М: Адзін дзень не майго жыцця» выклікаў станоўчыя водгукі ў крытыкаў, яго назвалі «новай з’явай у беларускай літаратуры»[4].

Прэзентацыя кнігі[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню кніга была прадстаўлена на XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Адначасова прэзентацыя кнігі стала першай аўтограф-сесіяй для аўтара[5].

Намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Раўнапраўе места і горада. Літаратура і мастацтва (14 чэрвеня 2017). Праверана 7 верасня 2019.
  2. Беларускія кніжныя навінкі на Міжнароднай выставе. Наша Ніва (9 лютага 2017). Праверана 11 ліпеня 2019.
  3. Л. Шчэрба. Урбан.М: Адзін дзень не майго жыцця. Выдавецтва Янушкевіча. Праверана 7 верасня 2019.(недаступная спасылка)
  4. Весялуха М.. Я патрабую сваё фота на вокладцы!. Літаратура і мастацтва (27 лістапада 2018). Праверана 7 верасня 2019.
  5. Людміла Шчэрба дэбютуе аўтограф-сесіяй на Менскім кніжным кірмашы. Беларускае Радыё Рацыя (12 лютага 2017). Праверана 7 верасня 2019.
  6. Аргкамітэт Прэміі імя Ежы Гедройца абвяшчае Поўны спіс намінантаў. Саюз беларускіх пісьменнікаў (14 чэрвеня 2018). Праверана 7 верасня 2019.

Рэцэнзіі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]