Валерый Мікалаевіч Гапееў
Валерый Мікалаевіч Гапееў | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 6 лютага 1963 (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() | |
![]() |
Валерый (Валеры) Мікалаевіч Гапееў (нар. 6 лютага 1963, п. Восава, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі пісьменнік, журналіст.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Балатнянскай сярэдняй школе, потым — у Мінскім электратэхнікуме сувязі (цяпер — каледж сувязі) па спецыяльнасці «радыёсувязь і радыёвяшчанне». Працаваў майстрам у вучылішчы ў Казахстане, служыў у савецкай арміі (1982—1984). Пасля працаваў на «Інтэграле».
У 1992 годзе пераехаў з сям’ёй у Івацэвічы, працаваў на заводзе. У гэты ж час пачаў пісаць прозу. Першае сур’ёзнае апавяданне «Абсалютнае жаданне» было надрукавана ў часопісе «Маладосць». Часопіс «Крыніца» надрукаваў дэтэктыў на рускай мове «…И два в остатке». Невялікія карацелькі (сатырычныя гумарэскі) друкаваліся ў газетах. Працаваў у раённай газеце ў якасці пазаштатнага карэспандэнта. У 1995 годзе быў запрошаны на працу карэспандэнтам у новаствораную «Газету Уладзіміра Кудзінава» (пасля — «Газета для вас»). У 1997 годзе перайшоў на працу ў раённую газету «Івацэвіцкі веснік». Працаваў у рэдакцыі раённай газеты карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, адказным сакратаром. Звольнены «па згодзе бакоў» у лістападзе 2021 года.
Са снежня 2006 года быў сябрам праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі, у ліпені 2013 года выйшаў з яго[1]. У чэрвені 2015 года прыняты ў незалежны Саюз беларускіх пісьменнікаў[2].
Жанаты, сын нарадзіўся ў 1989 годзе, дачка — ў 1998 годзе.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Сам Валерый Гапееў так кажа пра сваю творчасць:
«Часта пытаюцца — чаму пішу ў асноўным для падлеткаў?
Цяжка адказаць адным сказам. Можа і таму, што не надта для іх хочуць пісаць. Крыўдна бачыць праз чвэрць стагоддзя ў бібліятэках тыя ж творы беларускай літаратуры для дзяцей і юнацтва. І ў планах на пазашкольнае чытанне — усё тыя ж аўтары. Як быццам час спыніўся. Ці літаратура спынілася. Тая ж ідэалогія, тыя ж прынцыпы і тая ж вера…
Цвёрда перакананы, што няма дзіцячых праблем. Ёсць праблемы ў нашых дзяцей. І яны перажываюцца імі настолькі ж балюча, як і мы перажываем свае. Гэта і хоча данесці да чытача: і юнага, і сталага».[3]
Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]
- 2011 год — Лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі «Дзіцячая літаратура» (за кнігу «Пастка на рыцара»)[4].
- 2016 год — Лаўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф»[5].
- 2017 год — Лаўрэат «Брэсцкай мядовай літаратурнай прэміі» (за літаратурныя дасягненні апошніх гадоў)[6].
- 2018 год — Лаўрэат Прэміі Цёткі ў намінацыі «Найлепшы твор для дзяцей або падлеткаў» (за кнігу «Мая мілая ведзьма»)[7].
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Кнігі[правіць | правіць зыходнік]
- «Пастка на рыцара»: Аповесць, апавяданні / Валерый Гапееў. — Мн.: Юнацтва, 2002. — 189,[2] с.: іл. — ISBN 985-05-0365-3.
- «Урокі першага кахання»: аповесці / Валерый Гапееў. — Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 187, [2] с.: іл. — ISBN 978-985-6941-28-6.
- «Урокі першага кахання»: аповесці / Валерый Гапееў. — Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2011. — 187, [2] с.: іл. — ISBN 978-985-6994-11-4.
- «Ведзьміна тоня»: аповесць / Валерый Гапееў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2012. — 293, [1] с.: іл. — ISBN 978-985-02-1388-4.
- «Праклён»: раман / Валеры Гапееў. — Мн.: Галіяфы, 2013. — 542, [3] с. — ISBN 978-985-7021-17-8.
- «Я размалюю для цябе неба»: аповесць, п'еса, апавяданні: рэальнасць, містыка, фантастыка / Валеры Гапееў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2013. — 220, [2] с. — ISBN 978-985-02-1377-8.
- «Сонечная паляна»: казка / Валеры Гапееў; мастак М. Міцкевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2013. — 66, [4] с.: каляр. іл. — ISBN 978-985-02-1468-3.
- «Ноч цмока»: раман / Валеры Гапееў. — Мн.: Галіяфы, 2016. — 353, [1] с. — ISBN 978-985-7140-18-3.
- «Мая мілая ведзьма»: Школьны раман / Валеры Гапееў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2017. — 257 с. — ISBN 978-985-02-1791-2.
- «Пазл»: раман / Валерый Гапееў. — Мн.: Галіяфы, 2019. — 330, с.: іл. — ISBN 978-985-7209-05-7[8].
- «Зніч ваўкалака»: прыгоды / Валерый Гапееў; — Мн.: — Мастацкая літаратура, 2020. —222 с.— ISBN 978-985-02-2031-8
- «І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным або Грак і Монця Хрысцік»: чытво / Валеры Гапееў. — Мн.: Электронная кнігарня, 2020. — 236 с. — ISBN 978-985-7210-42-8
- «Жэнька — каралева мышак: гісторыі з жыцця адной беларускай дзяўчынкі» / Валеры Гапееў; мастачка Элеанора Ляхновіч. — Мінск: Кнігазбор, 2021. — 112 с.
Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]
- Аднойчы ў Пачутаве / В. Гапееў // Пакуль б'ецца сэрца...: аповесці, апавяданні / [укладальнік А. Лесавік]. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2013. — 374, [1] с.: іл. — (Вера. Надзея. Любоў) — ISBN 978-985-02-1433-1.
- У кожнай жанчыне — свая варона: (рэцэнзія на раман Урб@н.М) // Літаратурная Беларусь № 6 (130) // Новы Час № 25 (539), 30 чэрв. 2017. — С. 17.
Зноскі
- ↑ 6 лютага 2018 года — 55 гадоў з дня нараджэння Валерыя Мікалаевіча Гапеева (1963), пісьменніка, журналіста . kb.brl.by (21 студзеня 2018). Праверана 7-4-2021.
- ↑ Пасяджэнне Рады ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» у чэрвені (+фота) (25 чэрвеня 2015). Праверана 7-4-2021.
- ↑ Крэйдзіч А.. Рыцар сучаснага Берасцейскага пісьменства (недаступная спасылка). Брэсцкая абласная газета «Заря» (11 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2018. Праверана 3 сакавіка 2018.
- ↑ Уручэнне літаратурнай прэміі імя У. Калесніка – 2011 . Брэсцкая абласная бібліятэка ім. М.Горкага (26 кастрычніка 2011). Праверана 24 лютага 2018.
- ↑ У Мінску адкрыты Стральцоўскі фэст і ўручаны «Залаты апостраф» Архівавана 7 лістапада 2017.
- ↑ Мікола Ляшкевіч. 24 лютага Валерыю Гапееву ўручаць Мядовую прэмію . Беларускае Радыё Рацыя (23 лютага 2018). Праверана 24 лютага 2018.
- ↑ Лаўрэатам Прэміі Цёткі стаў Валер Гапееў . Наша Ніва (4 мая 2018). Праверана 6 ліпеня 2018.
- ↑ Кісліцына Г.. Пять убийств в провинции. Почему стоит читать книгу Валерия Гапеева . TUT.BY (4 сакавіка 2019). Праверана 4 сакавіка 2019.(недаступная спасылка)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Гапееў Валерый Мікалаевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
![]() |
Валерый Мікалаевіч Гапееў у Вікіцытатніку |
---|---|
![]() |
Валерый Мікалаевіч Гапееў на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся 6 лютага
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне
- Выпускнікі БДАС
- Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка
- Лаўрэаты прэміі «Залаты апостраф»
- Лаўрэаты Мядовай літаратурнай прэміі
- Лаўрэаты прэміі Цёткі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі Беларусі
- Журналісты Беларусі