Усевалад Міхайлавіч Гарачка
Усевалад Міхайлавіч Гарачка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 12 снежня 1968 (55 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Усевалад Міхайлавіч Гарачка (нар. 12 снежня 1968, в. Юцкі, Дзяржынскі раён) — беларускі паэт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Дзямідавіцкую сярэднюю школу (1986), фізічны факультэт БДУ. Працаваў на НВА «Інтэграл». Станам на 2023 год працуе ў ЦРІТ БДПУ. Жыве ў Фаніпалі. Жанаты. Мае дачку.
Адзін са стваральнікаў літаратурнага руху «Бум-Бам-Літ» (вясна 1994)[заўв 1]. З 2005 года член Беларускага ПЭН-цэнтра, з 2006 — Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Вершы піша з 1992 года. З 1993 года выступае ў перыядычным друку: спачатку з вершамі, а потым і з крытычнымі артыкуламі, эсэ, кароткімі апавяданнямі. Аўтар кніг паэзіі «Пралетарскія песні» (2004, выйшла ў серыі «Другі фронт мастацтваў») і «Даты» (2004). Таксама суаўтар некалькіх кніг, у т.л. «Тазік беларускі». Вершы апошніх гадоў друкаваліся ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Наша Ніва», часопісе «Крыніца».
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Гарачка У. Пралетарскія песні. Мінск, Логвінаў, 2004. —72 с.
- Гарачка У. Даты. Мінск, Мастацкая літаратура, 2004.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Таксама сярод стваральнікаў: Юрась Барысевіч, Альгерд Бахарэвіч, Міхась Башура, Зміцер Вішнёў, Віктар Жыбуль, Сяржук Мінскевіч, Алесь Туровіч.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарачка Усевалад // Выдавецтва «Галіяфы»: Афіцыйны сайт — Эл.рэсурс goliafy.com