Устаноўчы сход (1789—1791)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Устаноўчы сход, 1789—1791)
Перайсці да: рух, знайсці

Устаноўчы сход 1789 года (фр.: Assemblée constituante de 1789) або Нацыянальны ўстаноўчы сход, таксама Нацыянальная канстытуцыйная асамблея (фр.: Assemblée nationale constituante) — першы ўстаноўчы сход прадстаўнікоў французскага народа, арганізаваны дэпутатамі французскіх генеральных штатаў 17 чэрвеня 1789 года ў пачатку Вялікай рэвалюцыі.

Заснаванне[правіць | правіць зыходнік]

Генеральныя штаты 1789 года, якія былі скліканы 5 мая, зайшлі ў тупік у сваіх абмеркаваннях на наступны дзень. Прадстаўнікі трэцяга саслоўя спрабавалі стварыць орган, які б прадстаўляў грамадзян Францыі. Яны з 11 мая збіраліся асобна ад першых двух класаў, утварыўшы так званыя «камуны». 12 чэрвеня камуны прапаноўвалі іншым саслоўям далучыцца да іх. Большая частка першага саслоўя так і зрабіла, але амаль усё дваранства адмовілася. 17 чэрвеня створаныя камуны абвясцілі сябе Нацыянальным сходам у выніку вынікаў галасавання: за — 490, супраць — 90. Другое саслоўе ўступіла ў новы сход за два наступныя дні.

Пасля спроб Людовіка XVI і першага саслоўя не дазволіць прадстаўнікам народа ладзіць паседжанні новаму сходу, слуханні прыйшлося перанесці 20 чэрвеня ў каралеўскую залу для гульні ў мяч. Сабраўшыся, яны прынеслі знакамітую клятву, паабяцаўшы не спыняць працаваць, пакуль Францыя не атрымае канстытуцыю. Пасля няўдалых спроб разагнаць асамблею сілай Людовік XVI быў вымушаны 27 чэрвеня прызнаць яе законнай. Парламент змяніў сваю назву на Нацыянальны ўстаноўчы сход і стаў функцыянаваць як заканадаўчы орган. Тым не менш, у шматлікіх крыніцах для заканадаўчага органа гэтага перыяду выкарыстоўваецца яго першапачатковая назва — «Нацыянальны сход».

Самароспуск[правіць | правіць зыходнік]

Устаноўчы сход самараспусціўся на паседжанні 30 верасня 1791 года. На наступны дзень у сілу ўступіла Канстытуцыя Францыі 1791 года, на аснове якой стала дзейнічаць Заканадаўчы сход.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Пасля ўзяцця Бастыліі 14 ліпеня 1789 года Нацыянальная канстытуцыйная асамблея фактычна прыняла на сябе кіраванне Францыяй. У яе ўваходзілі наступныя асобы:

1. Кансерватары-праціўнікі рэвалюцыі, якія пазней сталі вядомымі як «правыя»:

2. «Раялісты-дэмакраты» (пазней вядомыя як «канстытуцыяналісты» або «манархікалісты») у саюзе з Жакам Некерам, схіляліся да арганізацыі дзяржаўнага ладу Францыі на аснове брытанскай канстытуцыйнай мадэлі (Палата лордаў і Палата абшчын):

3. «Нацыянальная партыя», тым часам усё яшчэ адносна адзіная ў падтрымцы рэвалюцыі і дэмакратызацыі, якая прадстаўляла галоўным чынам інтарэсы сярэдняга класа, але сімпатызавала шырэйшаму колу простых людзей. У ранні перыяд яе найбольш прыкметнымі лідарамі былі граф Мірабо, маркіз дэ Лафает і Жан Сільвен Баі.

Лідарамі левага крыла «нацыянальнай партыі» былі Антуан Барнаў, Аляксандр Ламет і Адрыен Дзюпор («трыумвірат»). З часам іх уплыў на працу Асамблеі стаў вызначальным; такая сітуацыя захоўвалася аж да роспуску Нацыянальнага сходу ў 1791 годзе.

Да гэтага спісу варта дадаць абата Сіеса, аднаго з найбольш аўтарытэтных заканадаўцаў, чалавека, якому за некаторы час удалося пераадолець рознагалоссі паміж прыхільнікамі канстытуцыйнай манархіі і дэмакратычнай рэспублікі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]