Эмануэль-Жазеф Сіес

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эмануэль-Жазеф Сіес
фр.: Emmanuel Joseph Sieyès
Эмануэль-Жазеф Сіес
сцяг
65-ы Старшыня Канвента
20 красавіка 1795 — 5 мая 1795
Папярэднік: Франсуа Антуан Буасі д’Англа
Пераемнік: Тэадор Верньё
сцяг
17-ы Старшыня Дырэкторыі
20 чэрвеня 1799 — 23 верасня 1799
Папярэднік: Поль Барас
Пераемнік: Луі Жэром Гае
 
Партыя:
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык, дыпламат, сацыёлаг, клерык, пісьменнік
Член у:
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: 3 мая 1748(1748-05-03)
Смерць: 20 чэрвеня 1836(1836-06-20) (88 гадоў)
Пахаванне:

Эмануэль-Жазеф Сіес, шырока вядомы як абат Сіес, l’abbé Sieyès (фр.: Emmanuel Joseph Sieyès; 3 мая 1748, Фрэжус20 чэрвеня 1836, Парыж) — французскі палітычны дзеяч. Больш правільнае, хоць менш распаўсюджанае вымаўленне — Сіеес [sjejɛs].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Навучаўся ў каталіцкай семінарыі ў Парыжы і па волі родных, супраць уласнага жадання, стаў святаром; быў затым генеральным вікарыем біскупа Шартрскага. У 1788 годзе Сіес з'яўляўся дэпутатам ад духавенства ў правінцыйным сходзе ў Арлеане. Да гэтага часу адносіцца з'яўленне шэрагу брашур, напісаных Сіесам з нагоды склікання Генеральных Штатаў: гэтыя сачыненні Сіеса аказалі вельмі моцны ўплыў на народ, асабліва брашура «Essai sur les privilèges» («Эсэ пра прывілеі», 1788) і памфлет «Qu’est ce que le tiers-état?» («Што такое трэцяе саслоўе?», сту. 1789), які змяшчаў вядомыя радкі: «Што такое трэцяе саслоўе? Усё. Чым яно было дагэтуль пры існым парадку? Нічым. Што яно патрабуе? Стаць чым-небудзь».

Стаўшы дзякуючы гэтым брашурам адным з кіраўнікоў грамадскай думкі ў Францыі, Сіес быў абраны ў Нацыянальны сход у якасці прадстаўніка трэцяга саслоўя ад горада Парыжа. Быў адным з найбольш дзейных членаў нацыянальнага сходу і набыў значны ўплыў, пры гэтым, не быў выдатным аратарам. Ён прыклаў руку да стварэння Нацыянальнай гвардыі, новага размеркавання падаткаў, араганізацыі муніцыпалітэтаў, падзелу тэрыторыі Францыі на дэпартаменты і інш. Ён склаў клятву, якую далі дэпутаты 20 чэрвеня 1789 года, — не разыходзіцца, пакуль Францыі не будзе дадзена новая канстытуцыя; ім жа прапанавана было дэпутатам прыняць для Генеральных Штатаў назву нацыянальнага сходу (17 чэрвеня 1789 года). Брашура Сіеса «Reconnaissance et exposition des droits de l’homme et du citoyen» (ліпень 1789 года) стала папярэдніцай «дэкларацыі правоў чалавека».

Адзін з заснавальнікаў Якабінскага клуба, у ліпені 1791 года ён перайшоў у Клуб фельянаў, затым належаў да «балота», якое ўхілялася ад вызначэння сваёй палітычнай пазіцыі. У 1789—1790 гадах выступаў за ўвядзенне маёмаснага цэнзу для ўдзелу ў выбарах. У 1790 годзе Сіес быў пэўны час прэзідэнтам Нацыянальнага сходу. Ад прапанаванай яму ў 1791 годзе пасады канстытуцыйнага парыжскага біскупа Сіес адмовіўся. Абраны ў Канвент, Сіес у студзені 1793 года падаў голас за пакаранне смерцю караля. У час тэрору Сіес не прымаў актыўнага ўдзелу ў палітыцы і здолеў пазбегнуць гільяціны (пазней на пытанне, што ён рабіў у эпоху тэрору, ён адказаў: "Я жыў"). Пасля падзення Рабесп'ера ён стаў членам Камітэта грамадскага выратавання1795 годзе: з 5 сакавіка па 3 ліпеня і са 2 жніўня па 26 кастрычніка — роспуск Канвента) і браў удзел у мірных перамовах, якія адбываліся ў Базелі з Прусіяй і Іспаніяй. У перыяд з 20 красавіка па 04 мая 1795 года займаў пасаду старшыні Канвента. Ад складання канстытуцыі III года Сіес адмовіўся гэтак жа, як і ад уступлення ў Дырэкторыю і ад пасады міністра замежных спраў. Абраны ў Савет пяцісот, ён працаваў у розных камітэтах, а ў 1797 годзе быў прэзідэнтам гэтага савета. У тым жа годзе на жыццё Сіеса быў здзейснены замах абатам Пуль (Poulie), які раніў яго ў руку і ў грудзі.

Сіес быў[2] членам вядомага масонскага ложа «Дзевяць Сясцёр»[3].

У наступным годзе Сіес быў пасланы ў Берлін паўнамоцным міністрам, з даручэннем дамагчыся калі не саюза, дык хоць бы нейтралітэту Прусіі, што яму і ўдалося. Пасля вяртання ў Францыю Сіес быў абраны дырэктарам на месца Рэбеля (у 1799 годзе) і ў час падрыхтоўкі да перавароту 18 брумера стаяў на баку Банапарта, якому аказаў вельмі істотную падтрымку сваім уплывам на дэпутатаў; ён жа склаў праект новай канстытуцыі, істотна, зрэшты, зменены Банапартам. Пасля перавароту Сіес стаў адным з трох часовых консулаў, але не меў ніякай сапраўднай улады. Банапарт прызначыў яго сенатарам і даў яму вельмі прыбытковы дзяржаўны маёнтак Крон (Crosne). Пасля Сіес быў некаторы час прэзідэнтам сената, а ў 1808 годзе атрымаў тытул графа Імперыі. Ён быў таксама членам Французскай акадэміі. Пасля другой рэстаўрацыі Сіес, выгнаны з Францыі як манархазабойца, пасяліўся ў Бруселі і вярнуўся ў Парыж толькі пасля Ліпеньскай рэвалюцыі 1830 года.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Essai sur les privilèges
  • Qu’est-ce que le Tiers État ?
  • Vues sur les moyens d’exécution dont les représentants de la France pourront disposer en 1789.
  • Des Manuscrits de Sieyès. 1773—1799 et «1770-1815», Tome I (576 p.) et II (726 p.), publiés sous la direction de Christine Fauré, avec la collaboration de Jacques Guilhaumou, Jacques Vallier et Françoise Weil, Paris, Champion, 1999 et 2007

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Jean-Denis Bredin, Sieyès. La clé de la Révolution française, Paris, Éditions de Fallois, 1988.
  • Pasquale Pasquino, Sieyès et l’invention de la constitution en France, Odile Jacob, 1998.
  • Jacques Guilhaumou, Sieyès et l’ordre de la langue. L’invention de la politique moderne, Éditions Kimé, 2002.
  • Charles Philippe Dijon de Monteton, Der lange Schatten des Abbé Bonnot de Mably. Divergenzen und Analogien seines Denkens in der Politischen Theorie des Grafen Sieyès, in: Thiele, U. (ed.): Volkssouveränität und Freiheitsrechte. Emmanuel Joseph Sieyes' Staatsverständnis, Nomos, Baden-Baden, 2009, S. 43-110.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11879714X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  2. Daniel Ligou, ed. Dictionnaire de la franc-maçonnerie (Paris : Presses Universitaires de France, 1987)
  3. Louis Amiable, Une loge maçonnique d’avant 1789, la loge des Neuf Sœurs (Les Editions Maçonnique de France, Paris 1989)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Альбер дэ Бамет
29-ы Старшыня Нацыянальнага сходу
8 чэрвеня 179020 чэрвеня 1790
Пераемнік:
Луі Мішэль Лепелецье дэ Сен-Фаржо
Папярэднік:
Франсуа-Антуан дэ Буасі д’Англа
65-ы Старшыня Канвента
20 красавіка 17955 мая 1795
Пераемнік:
Тэадор Вернье(англ.) бел.
Папярэднік:
Поль Барас (в. а..)
Філіп Антуан Мерлен дэ Дуэ
17-ы Старшыня Дырэкторыі
20 чэрвеня 179923 верасня 1799
Пераемнік:
Луі Жэром Гае