Уільям Рэндал Крымер
Jump to navigation
Jump to search
Уільям Рэндал Крымер англ.: William Randal Cremer | |
![]() | |
Партыя | |
---|---|
Дзейнасць | палітык, прафсаюзны дзеяч |
Член у | |
Нараджэнне | 18 сакавіка 1828[1]
|
Смерць | 22 ліпеня 1908[1] (80 гадоў) |
Пахаванне | |
Узнагароды | |
Сэр Уільям Рандал Крымер (англ.: Sir William Randal Cremer, 18 сакавіка 1828 — 22 ліпеня 1908) — брытанскі палітык, дэпутат парламента ад Ліберальнай партыі ў 1885—1895 і ў 1900—1908 гг.
У 1865 годзе быў абраны сакратаром Міжнароднай асацыяцыі працоўных, але два гады пазней склаў паўнамоцтвы. Быў адным з заснавальнікаў Міжнароднай арбітражнай лігі і Міжпарламенцкага саюза. За сваю арбітражную дзейнасць, у тым ліку за ўдзел у англа-амерыканскім дагаворы 1897 г. аб трацейскім судзе, быў у 1903 г. удастоены Нобелеўскай прэміі міру, стаў першым лаўрэатам, які атрымаў яе аднаасобна.
Быў кавалерам французскага Ордэна Ганаровага легіёна і нарвежскага Ордэна Святога Олафа. У 1907 годзе быў прысвечаны ў рыцары.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Brozović D., Ladan T. Randal Cremer // Hrvatska enciklopedija — Leksikografski zavod Miroslav Krleža, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 511—512. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.