Осцін Чэмберлен
Джозеф Осцін Чэмберлен (англ.: Joseph Austen Chamberlain; 16 кастрычніка 1863 — 17 сакавіка 1937) — англійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1925).
Паходжанне, адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
Сын Джозефа Чэмберлена. Брат Невіла Чэмберлена.
Вучыўся ў Кембрыджскім універсітэце, потым у Парыжы і Берліне.
Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
3 1892 дэпутат парламента. У 1902—1905, 1915—17, 1919—22 на розных міністэрскіх пасадах.
У 1924—29 гадах міністр замежных спраў ва ўрадзе Стэнлі Болдуіна. Змагаўся за гегемонію Вялікабрытаніі ў Еўропе, у межах гэтай палітыкі падпісаў Рэйнскі гарантыйны пакт (1925). Ініцыятар разрыву дыпламатычных адносін Вялікабрытаніі з СССР у 1927.
23 лютага 1927 накіраваў савецкаму ўраду ноту, якія абвінавачвалі СССР у вядзенні «антыбрытанскай прапаганды». Нота папярэджвала, што працяг такой палітыкі непазбежна прывядзе да «анулявання гандлёвага пагаднення, умовы якога так відавочна парушаліся, і нават разрыў звычайных дыпламатычных адносін». Разрыў дыпламатычных адносін Англіі з Савецкім Саюзам не быў падтрыманы урадамі іншых вялікіх дзяржаў, адноўлены ў 1929 урадам лейбарыстаў.
З утварэннем у 1931 годзе міжпартыйнага ўрада Осцін Чэмберлен стаў Першым Лордам Адміралцейства.
Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1925) — разам з Чарлзам Гейтсам Даўэсам.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
Нікіцін М. Г. Чэмберлены // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Sir Austen Chamberlain // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Austen Chamberlain // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118520016 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ 5,0 5,1 Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118520016 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
- ↑ 7,0 7,1 7,2 7,3 7,4 7,5 Kindred Britain
- ↑ 8,0 8,1 8,2 8,3 Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Міністры замежных спраў Вялікабрытаніі
- Канцлеры казначэйства Вялікабрытаніі
- Першыя лорды Адміралцейства
- Лідары Палаты абшчын
- Нарадзіліся 16 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1863 годзе
- Нарадзіліся ў Бірмінгеме
- Памерлі 16 сакавіка
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Лондане
- Пахаваныя ў Лондане
- Выпускнікі Інстытута палітычных даследаванняў
- Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)
- Кавалеры ордэна Падвязкі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
- Асобы
- Памерлі 17 сакавіка
- Палітыкі Вялікабрытаніі