Анры Лафантэн
Анры Лафантэн | |
---|---|
![]() | |
|
|
Нараджэнне |
22 красавіка 1854[1][2][…] |
Смерць |
14 мая 1943[1][2][3] (89 гадоў) |
Адукацыя | |
Навуковая ступень | доктар права |
Дзейнасць | віцэ-старшыня Сената Бельгіі (1919—1932) |
Вядомы як | стваральнік універсальнай дзесятковай класіфікацыі і інфармацыйнага сховішча Mundaneum |
Узнагароды |
![]() |
![]() |
Анры́ Лафантэ́н (фр. Henri La Fontaine, 22 красавіка 1854 — 14 мая 1943) — бельгійскі юрыст, старшыня Міжнароднага бюро міру з 1907 па 1943 год, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1913).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Лафантэн нарадзіўся ў 1854 годзе ў Брусэлі. У 1877 годзе скончыў Свабодны ўніверсітэт Бруселя са ступенню доктара права, пачаў працаваць адвакатам у Брусэльскім апеляцыйным судзе. У 1893 годзе атрымаў званне прафесара міжнароднага права, а праз два гады быў абраны ў бельгійскі Сенат ў якасці члена Сацыялістычнай партыі. З 1919 па 1932 гады займаў пасаду віцэ-старшыні Сената. У 1895 годзе разам ў Полем Атле заснаваў Палату дакументацыі (якая ў 1907 годзе змянілася Саюзам міжнародных асацыяцый), а пазней у супрацоўніцтве з ім стварыў сістэму, якая атрымала назву Універсальная дзесятковая класіфікацыя. разам з Полем Атле з'яўляўся стваральнікам інфармацыйнага сховішча «Mundaneum», якое таксама называюць «горад ведаў».
Быў інтэрнацыяналістам, прыхільнікам Лігі Нацый, выказваўся на карысць раззбраення і вырашэння міжнародных спрэчак шляхам арбітражу. Ён удзельнічаў у дзейнасці Міжнароднага бюро міру, дзе з 1907 года займаў пасаду старшыні. За сваю дзейнасць у 1913 годзе быў уганараваны Нобелеўскай прэміяй міру «як праўдзівы лідар народнага руху за мір у Еўропе». Лафантэн быў членам бельгійскай дэлегацыі на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919 года, а таксама прадстаўляў сваю краіну на асамблеі Лігі Нацый у 1920-м. Памёр у 1943 годзе ў Бруселі ва ўзросце 89 гадоў.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Henri La Fontaine // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Henri Marie La Fontaine // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag