Уладзімір Вікенцьевіч Мароз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з У. В. Мароз)
Уладзімір Вікенцьевіч Мароз
Дата нараджэння 11 чэрвеня 1953(1953-06-11) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства  СССР
 Беларусь
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, пісьменнік
Кар’ера з 1981
Прэміі
Узнагароды

Уладзімір Вікенцьевіч Мароз (11 чэрвеня 1953, Косава, Івацэвіцкі раён) — беларускі празаік, паэт, публіцыст, кінарэжысёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1975) і Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага ў Маскве (1983). Архітэктар ПТА «Інтэграл», у інстытуце «Мінскпраект».

У кінематаграфіі з 1981 года: старшы рэдактар Дзяржкіно БССР, вядучы рэдактар студыі «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм» (1988—1998). У 1998—2004 намеснік галоўнага рэдактара беларускага часопіса «Бярозка». Вядучы рэдактар дакументальнага кіно кінастудыі «Беларусьфільм», з 2015 года дырэктар студыі дакументальнага кіно «Летапіс».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першыя вершы надрукованы у раёнай газеце «Кастрычнік». І пісьменніцкія, і кінематаграфічныя працы прысвечаны ў асноўным Беларусі. Аўтар паэтычных зборнікаў «Далікатнае дакрананне», «Голас», «Рэй», «Хутарскія зоркі», «Благадаць», кніг прозы і эсэ «Беларускі храм», «Мінск старажытны і малады», «Менск. Верхні горад», «За брамай забытых мелодый», «Магілёў» і іншых.

Рэжысёр дакументальных фільмаў «І няхай нам вечным помнікам будзе», «Нафтавая жамчужына Беларусі», «Лазер Алфёрава», "Міфалагемы Радзімы, «Беларусьфільм 2010» (2006—2010).

Аўтар сцэнарыяў (1984—2010) 60-ці дакументальных фільмаў, сярод іх «Уз’яднанне», «Да добрае навучаньне …», «Кірыла Тураўскі», «Разважанне у палітры», «Іван Насовіч», «Філамат Томаш Зан», «Беларусь, свята праваслаўя», «Беларусь ― мая радзіма», «Леў Сапега, канцлер», « Рэха збройнага чыну», «Браты Ермалавічы», «Успамін пра Міколу Равенскага», «За брамай забытых мелодый», «Крыж пры дарозе», «Сымон Будны. Паэма», «Крэва», «Гораду і свету», «Зорка Апанаса», «Смоленье дзіка», «Успаміны пра страчаны рай», «Палац рэспублікі», «Званы званоў», «Малафееў. Праз 20 гадоў», «Мінск, мая сталіца», «Успамін пра подзвіг», «Выдатнае далёка», «Пакуль зямля трымаецца», «Пад крылом анёла», «Чарнобыльскі крыж», «Скарбніца слова», «Добры дзень, Беларусь!», «Леанід Левін. Вайна і каханне», «Галоўны банкір», «Пясняр з нарачанскага краю», «Айцец Сергій», «Беларускі крыж», «Галерэя», «Знакі лёсу. Віктар Казько», «Іван Мележ. Туманы над тванню», «Косава», «Свет Караткевіча», «Беларусь. 4 гады вайны» і іншых.

Фільм «Успаміны пра Міколу Равенскага» адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь (1994).

Узнагароджаны Ганаровай граматай (1994) і нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2009), медалём Саюза беларускіх кінематаграфістаў «За выключныя заслугі ў беларускім кінематографе» (2009), Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2013), нагрудным знакам Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» «За заслугі» (2014), прэміяй Беларускіх прафсаюзаў (2015).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]