Перайсці да зместу

Уладзімір Мікалаевіч Сасюра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з У. Сасюра)
Уладзімір Сасюра
Володимир Сосюра
Уладзімір Сасюра (1956)
Уладзімір Сасюра (1956)
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 25 снежня 1897 (6 студзеня 1898)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 студзеня 1965(1965-01-08)[1] (67 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства  Расійская імперыя
Сцяг СССР СССР
Дзеці Vladimir Sosyura[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, перакладчык
Гады творчасці 19171965
Кірунак Сацыялістычны рэалізм
Жанр Верш, паэма
Мова твораў украінская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі Сталінская прэмія — 1948 Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі— 1963
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Мікалаевіч Сасюра (25 снежня 1897 (6 студзеня 1898), станцыя Дзябальцава, Данецкая вобласць — 8 студзеня 1965) — украінскі паэт і перакладчык.

Паэты і сябры : У. Дубоўка і У. Сасюра. Менск, 1925

Яго бацька, Мікалай Уладзіміравіч, чарцёжнік па спецыяльнасці, меў французскія карані. Будучы чалавекам няўрымслівым і рознабакова адораным, змяніў шмат прафесій, настаўнічаў, працаваў сельскім адвакатам, шахцёрам. Маці паэта — Антаніна Данілаўна Лакаташ — маляр, родам з Луганска, займалася хатняй гаспадаркай.

Уладзімір Сосюра скончыў сельскую школу і паступіў у агранамічную. З малых гадоў працаваў у шахтах Данбаса, прымаў удзел у Грамадзянскай вайне: спачатку на баку УНР, затым — на баку Чырвонай Арміі. Пасля заканчэння вайны вучыўся ў Камуністычным універсітэце ў Харкаве і на рабфаку пры Харкаўскім інстытуце народнай адукацыі. У гэты час быў удзельнікам літаратурных арганізацый «Плуг», «Гарт», ВАПЛІТЭ, ВУСПП.

У 1942—1944 гадах працаваў ваенным карэспандэнтам. У 1951 годзе ён стаў аб’ектам цкавання пасля артыкула ў газеце «Правда», якая абвінавачвала Сасюру у «буржуазным нацыяналізме» за верш «Любіть Україну», напісаны ў 1944 годзе. Памёр 8 студзеня 1965 года. Пахаваны ў Кіеве на Байкавых могілках.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]

На беларускую мову яго вершы перакладалі Пятрусь Броўка, Анатоль Вялюгін, Юрка Гаўрук, Сяргей Дзяргай, Уладзімір Дубоўка, Георгій Ліхтаровіч, Максім Лужанін, Язэп Семяжон, Максім Танк[2][3][4].

  • ГПУ: паэма / Уладзімер Сасюра. — Менск [Мінск] : Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1930. — 16 с.
  • Выбранае: [вершы: пераклады з украінскай мовы] / Уладзімір Сасюра. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1960. — 186, [1] с., [1] л. партр.
  • Выбраныя вершы / Валадымір Сасюра. — Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2023. — 104 с. — (Паэты планеты).

Зноскі

  1. а б Сосюра Владимир Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Сасюра Уладзімір Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 192. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  3. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  4. Выбраныя вершы / Валадымір Сасюра. — Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2023. — 104 с. — (Паэты планеты).