ФК Спутнік Рэчыца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Спутнік Рэчыца
ФК Спутнік Рэчыца.png
Заснаваны

1952/2017

Горад

Рэчыца, Беларусь

Стадыён

«Цэнтральны»
Умяшчальнасць: 3000

Галоўны трэнер

Канстанцін Чахаў

Чэмпіянат

Другая ліга

2017

5 месца

«Спутнік»беларускі футбольны клуб з горада Рэчыца, заснаваны ў 2017 годзе. Зараз выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Футбольны клуб у Рэчыцы быў засанаваны ў 1952 годзе пад назвай «Дняпровец», выступаў у чэмпіянатах БССР. У 1991 клуб стаў апошнім пераможцам Другой лігі чэмпіянату БССР (другі дывізіён) і атрымаў павышэнне. У 1992—2013 гадах каманда была вядомая пад назвай «Ведрыч» (пазней «Ведрыч-97»).

У 19921996 клуба гуляў у Першай лізе чэмпіянату Беларусі, потым апусціўся дывізіёнам ніжэй. У 20002001 вярнуўся ў эліту, а з 2002 гуляе ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Па выніках сезону 2004 атрымаў права гуляць у Вышэйшай лізе, але адмовіўся і застаўся ў другім па рангу дывізіёне беларускага футбола.

2013[правіць | правіць зыходнік]

Сезон 2013 пачаўся для каманды няўдала. «Ведрыч-97» у першых пяці турах не здолеў забіць ніводнага гола і апынуўся ў канцы табліцы. Улетку быў звольнены галоўны трэнер Леанід Савіцкі. Пад кіраўніцтвам Міхаіла Ерамчука, а потым чарговы раз вярнуўшагася ў клуб Аляксандра Бразевіча клуб стаў набіраць ачкі. Гэтаму садзейначала і паляпшэнне фінансавага становішча каманды, дзякуючы чаму ў клуб прыйшлі некалькі ігракоў з Вышэйшай лігі. «Ведрыч-97» падняўся да сярэдзіны табліцы, але няўдалы фініш пакінуў каманду на 11 месцы.

2014[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2014 клуб, які доўгі час быў вядомы пад назвай «Ведрыч-97», змяніў форму ўласнасці і стаў менавацца «Рэчыца-2014»[1]. У сакавіку 2014 была зацвержана новая эмблема клуба з выявай «Пагоні»[2].

Сезон каманда пачала добра, адразу апынуўшыся сярод лідараў чэмпіянату. Шэраг няўдач у пачатку другога кругу, аднак, адкінуў рэчычан у сярэдзіну табліцы, і яны выключылыся з барацьбы за прызавыя месцы. Тым не менш, добры фініш дазволіў камандзе ўзняцца на пятае месца, якое стала лепшым у чэмпіянаце за 10 апошніх гадоў.

2015[правіць | правіць зыходнік]

У сезоне 2015 «Рэчыца-2014» сутыкнулася з сур'ёзнымі фінансавымі праблемамі. Каманду пакінулі асноўныя ігракі, і незадоўга да пачатку чэмпіянату стала вядома аб зыходзе з клуба галоўнага трэнера Аляксандра Бразевіча. Каманду, якую ўзначаліў Міхаіл Ерамчук, склалі ў асноўным рэчычане, многія з якіх гулялі за клуб у якасці аматараў. У выніку «Рэчыца-2014» хутка апынулася на апошнім радку, на якім засталася да самага канца чэмпіянату, у выніку выбыла ў Другую лігу.

2016[правіць | правіць зыходнік]

14 студзеня 2016 года ў сацыяльных сетках з'явілася інфармацыя пра пачатак працэсу ліквідацыі клуба, якую 5 лютага пацвердзіў дырэктар «Рэчыцы-2014» Юрый Здрок[3]. У выніку прафесійны клуб спыніў існаванне. У другой палове 2016 года каманда Рэчыцкага раёна (фактычна пераемнік «Рэчыцы-2014») прымала ўдзел у чэмпіянаце Гомельскай вобласці.

2017[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 2017 года ў Рэчыцы была заснаваная новая каманда — «Спутнік» — якая заявілася ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі[4]. Аснову каманды склалі ігракі гомельскага клуба ДЮСШ-ДБК, які ў 2016 годзе выступаў у Другой лізе, а галоўным трэнерам «Спутніка» стаў настаўнік ДЮСШ-ДБК Канстанцін Чахаў. Пачтак сезону для клуба атрымаўся няўдалым, але пазней каманду папоўнілі больш вопытныя ігракі, і вынікі «Спутніка» сталі паляпшацца. Сезон 2017 каманда скончыла на 5 месцы ў Другой лізе.

Эмблемы[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1952—1961: «Дняпровец»
  • 1962—1976: «Дняпро»
  • 1977—1979: «Нафтавік»
  • 1980—1991: «Спутнік»
  • 1992—1996: «Ведрыч»
  • 1997—2013: «Ведрыч-97»
  • 2014—2015: «Рэчыца-2014»
  • 2016: зборная Рэчыцкага раёна
  • з 2017: «Спутнік»

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на красавік 2018 года[5].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Сцяг Беларусі Бр Кірыл Якута 1996
16 Сцяг Беларусі Бр Андрэй Рабянкоў 1999
Сцяг Беларусі Бр Аляксандр Ганчар 1999
Сцяг Беларусі Бр Дзмітрый Цітавец 1991
3 Сцяг Беларусі Аб Андрэй Васількоў 1990
4 Сцяг Беларусі Аб Дзмітрый Чаркін 1999
5 Сцяг Беларусі Аб Мікалай Рубанаў 1990
8 Сцяг Беларусі Аб Алег Шкабара 1983
14 Сцяг Беларусі Аб Віталь Новік 1994
99 Сцяг Беларусі Аб Аляксандр Козел 1989
Сцяг Беларусі Аб Дзмітрый Дашкевіч 1998
Сцяг Беларусі Аб Дзмітрый Дзевяцерыкоў 1998
Сцяг Беларусі Аб Яўген Фамін 1994
7 Сцяг Беларусі ПА Павел Трубіла 1991
Пазіцыя Імя Год нараджэння
9 Сцяг Беларусі ПА Іван Барысевіч 1997
11 Сцяг Беларусі ПА Ілья Заценка 1994
19 Сцяг Беларусі ПА Дзяніс Яхно 1992
20 Сцяг Беларусі ПА Аляксандр Мяць 1981
21 Сцяг Беларусі ПА Андрэй Архіпцаў 1984
22 Сцяг Беларусі ПА Сяргей Забалоцкі 1983
23 Сцяг Беларусі ПА Максім Дашук 1985
Сцяг Беларусі ПА Павел Дзімітраў 1982
Сцяг Беларусі ПА Андрэй Долбня 1996
Сцяг Беларусі ПА Багдан Хілько 1998
10 Сцяг Беларусі Нап Уладзіслаў Стасенка 1999
51 Сцяг Беларусі Нап Віктар Лагуцін 1991
Сцяг Беларусі Нап Аляксей Панякоў 1998

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Першая (Д1) 8 15 6 3 6 17–19 15 1/16 фінала
1992–93 Першая (Д1) 15 32 7 7 18 30–61 21 Фіналіст
1993–94 Першая (Д1) 12 30 7 7 16 20–41 21 1/8 фінала
1994–95 Першая (Д1) 9 30 10 8 12 24–33 28 Чвэрцьфінал
1995 Першая (Д1) 14 15 4 3 8 22–20 15 1/16 фінала
1996 Першая (Д1) 16 30 4 3 23 14–57 15 1/8 фінала Descento.svg Вылет у Другую лігу
1997 Другая (Д2) 6 30 13 7 10 44–34 46 1/16 фінала
1998 Першая (Д2) 6 30 13 6 11 42–37 45 1/16 фінала Змена назваў ліг
1999 Першая (Д2) 2 30 16 10 4 56–30 58 1/16 фінала Flecha verde.png Выхад у Вышэйшую лігу
2000 Вышэйшая (Д1) 12 30 6 11 13 23–36 29 Паўфінал
2001 Вышэйшая (Д1) 14 26 2 2 22 17–60 8 1/8 фінала Descento.svg Вылет у Першую лігу
2002 Першая (Д2) 4 30 19 4 7 55–25 61 1/16 фінала
2003 Першая (Д2) 4 30 16 5 9 52–29 53 1/16 фінала
2004 Першая (Д2) 2 30 18 8 4 46–21 62 1/16 фінала Flecha verde.png Выхад у Вышэйшую лігу
2005 Першая (Д2) 8 30 11 6 13 37–41 39 1/16 фінала Адмова і вяртанне ў Першую лігу
2006 Першая (Д2) 7 26 10 6 10 31–32 36 1/8 фінала
2007 Першая (Д2) 10 26 9 6 11 29–26 33 1/16 фінала
2008 Першая (Д2) 6 26 12 3 11 39–34 39 1/16 фінала
2009 Першая (Д2) 8 26 10 5 11 40–47 35 1/16 фінала
2010 Першая (Д2) 14 30 8 6 16 29–46 30 1/16 фінала
2011 Першая (Д2) 6 30 13 7 10 40–34 46 1/8 фінала
2012 Першая (Д2) 7 28 9 12 7 40–24 39 1/16 фінала
2013 Першая (Д2) 11 30 9 12 9 47–36 39 1/16 фінала
2014 Першая (Д2) 5 30 13 7 10 41–36 46 1/16 фінала
2015 Першая (Д2) 16 30 2 5 23 14–66 11 1/16 фінала Descento.svg Вылет у Другую лігу, спыненне існавання
2017 Другая (Д3) 5 26 14 4 8 59–24 46 1/32 фінала
2018 Другая (Д3) 1/32 фінала

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]