Перайсці да зместу

Фашчаўка (Шклоўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Фашчоўка)
Аграгарадок
Фашчаўка
Касцёл Адведзінаў Найсв. Паннай Марыяй Св. Альжбеты, знішчаны ў 1960-я
Касцёл Адведзінаў Найсв. Паннай Марыяй Св. Альжбеты, знішчаны ў 1960-я
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 547 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2239
Паштовы індэкс
213031
Аўтамабільны код
6
Фашчаўка на карце Беларусі ±
Фашчаўка (Шклоўскі раён) (Беларусь)
Фашчаўка (Шклоўскі раён)
Фашчаўка (Шклоўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Фашчаўка (Шклоўскі раён)

Фа́шчаўка[1] (трансліт.: Faščaŭka, руск.: Фащевка) — аграгарадок у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Фашчаўскага сельсавета. Першапачаткова вёска называлася Чарніца, а назва Фашчаўка ці Хвашчаўка пачала пераважаць у другой палове XVII ст.[2]

Упершыню згадана пад 1604 годам як вёска Чарніца над ручаём Чарніцай ў Плешчыцкім войтаўстве Магілёўскай эканоміі[3].

У 1612 годзе вёскі Чарніца (пазней Фашчаўка), Княжычка (пазней Княжыцы), Крывель, Чамаданы (пазней Старыя Чамаданы) і Чална (пазней Саськаўка) вылучаны з каралеўскіх уладанняў і перададзены ва ўласнасць Аршанскага калегіума езуітаў[4].

У 1737—1754 гадах езуіты збудавалі ў Фашчаўцы вялізны мураваны касцёл[5].

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Фашчаўка апынулася ў складзе Расійскай імперыі.

У 1783 годзе ў Фашчаўцы вядомы вадзяны млын на рацэ Чарнічцы[3].

У 1960-я гады камуністычныя ўлады ўзарвалі Фашчаўскі касцёл — выдатны помнік архітэктуры барока.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
Мемарыяльная калона

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Хва́шчаўка
  2. Красоўскі 2017, с. 247-250.
  3. а б Красоўскі 2017, с. 249.
  4. Красоўскі 2017, с. 248.
  5. Красоўскі 2017, с. 251.
  6. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 422.