Фашчаўскі сельсавет
Фашчаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Шклоўскі раён |
Уключае | 20 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Фашчаўка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 529 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Фа́шчаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска)[1] Фашчаўка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Шклоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Княжыцкага сельсавета[2]. 11 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гарадзецкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Вялікае Зарэчча, Гарадзец, Заходы, Малое Зарэчча, Новыя Чамаданы, Путнікі і Хадулы), таксама ў склад сельсавета з Заходскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Дуброўка, Завараты, Каралёўка, Мікалаеўка, Нічыпаравічы, Патапава, Святлоўка і Чарапы)[3]. 22 кастрычніка 1963 года ў склад зноў утворанага Гарадзецкага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (Аўгустова, Башкіраўка, Вялікае Зарэчча, Гарадзец, Гарадок, Заходы, Княжыцы, Крывель, Малое Зарэчча, Новыя Чамаданы, Путнікі, Слабодка і Хадулы), у склад сельсавета з Гарадзішчанскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Вішанька, Дзіўнава, Ладыжана, Маёраўшчына і Радзішына)[4]. 15 студзеня 1965 года ў склад зноў утворанага Ардацкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Вішанька, Дзіўнава, Ладыжана, Маёраўшчына і Радзішына)[5]. У 1977 годзе ў склад Заходскага сельсавета вернута вёска Мікалаеўка[6]. 20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Заходскага сельсавета (13 населеных пунктаў: аграгарадок Еўдакімавічы, вёскі Азер’е, Астравец, Бель, Дуброўка 2, Завараты, Заходы, Лакуці, Мікалаеўка, Наваселле, Падгайцы, Плешчыцы і Пруды)[7].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) — 953 чалавекі[8], з іх 95,2 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 0,9 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года (20 населеных пунктаў) — 1529 чалавек[10].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Решение Шкловского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 15-12 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов Шкловского района в агрогородки
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 кастрычніка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
- ↑ Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня, 16 і 22 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 9 (1527).
- ↑ Решение Могилёвского областного совета депутатов №23-1 от 20 ноября 2013 г. Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.