Флягонт Ігнатавіч Валынец

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Флягонт Валынец)
Jump to navigation Jump to search
Флягонт Ігнатавіч Валынец
Flegont Wołyniec.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 8 студзеня 1878(1878-01-08) ці 8 студзеня 1879(1879-01-08)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 9 кастрычніка 1941(1941-10-09) ці 27 лістапада 1937(1937-11-27)
Месца смерці:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: публіцыст, педагог, палітык, грамадскі дзеяч
Мова твораў: беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Флягонт Ігнатавіч Валынец (8 студзеня 1879[1], Вілейка — 3 лістапада 1937 (паводле іншых звестак 9 кастрычніка 1941 года[1]), Сандармох, Карэла-Фінская АССР (цяпер Мядзвеж'ягорскі раён, Карэлія, Расія) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, педагог[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1897 годзе скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю[1].

У 1900 скончыў курсы па падрыхтоўцы народных настаўнікаў пры Свянцянскім народным вучылішчы. Настаўнічаў на Віленшчыне[1]. За палітычную ненадзейнасць пасля Рэвалюцыі 1905-07 года пазбаўлены права выкладаць[1]. Працаваў страхавым агентам. У 19161917 служыў вайскоўцам у Мінску. З лістапада 1917 гарадскі галава Вілейкі, з лютага 1918 старшыня гарсавета; у час нямецкай акупацыі абраны жыхарамі горада бургамістрам. Летам 1920 года быў старшынёй рэвалюцыйнага камітэту Вілейкі[1].

У 1920-х г. неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі[1]. У 1925-26 член Вілейскага павятовага камітэту[1] БСРГ, са снежня 1927 член Галоўнай управы Таварыства беларускай школы. Разам з сенатарам А. Уласавым і Р. Шырмам актыўна ўдзельнічаў у працы павятовых і акруговых упраў ТБШ[1].

У 1928 і 1930 абіраўся дэпутатам польскага сейма[1]. Адзін з кіраўнікоў рэвалюцыйнай арганізацыі «Змаганне»[1]. Пасля роспуску сейма 30 жніўня 1930 арыштаваны, прыгавораны да 8 гадоў зняволення. Член КПЗБ з 1932.

15 верасня 1932 у выніку абмену палітычнымі зняволенымі пераехаў у Мінск[1]. Працаваў у Наркамаце камунальнай гаспадаркі БССР[1]. Арыштаваны 31 жніўня 1933 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9.1.1934 Калегіяй ДПУ БССР прыгавораны да расстрэлу, замененага 10 гадамі лагераў. Сасланы на Салаўкі. 9 кастрычніка 1937 Асобай «тройкай» УНКВД па Ленінградскай вобласці прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны на ст. Мядзведжая Гара (Сандармох) Карэла-Фінскай АССР (цяпер Мядзвеж'ягорскі раён, Карэлія, Расія)[2][3]. Рэабілітаваны па абодвух прыгаворах 16 жніўня 1956.

Зноскі

  1. 1,00 1,01 1,02 1,03 1,04 1,05 1,06 1,07 1,08 1,09 1,10 1,11 1,12 1,13 Волынец Флегонт Игнатьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 124. — 737 с.
  2. Возвращенные имена. Книги памяти России (руск.) 
  3. Остання адреса: Розстріли соловецьких в'язнів з України у 1937–1938 роках: В 2 т. — 2-е вид., доопрац. і доп. — Київ: Сфера, 2003. (укр.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]