Франц + Паліна
Выгляд
Франц + Паліна | |
---|---|
Франц + Полина | |
Жанр | рамантычны фільм[1], драматычны фільм[1] і гістарычны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | Алег Урушаў |
Сцэнарыст |
Алесь Адамовіч Уладзімір Сцепаненка Міхаіл Сегал |
У галоўных ролях |
|
Аператар | Максім Трапа |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Югра-Фільм |
Працягласць | 119 хвілін |
Краіна | Расія |
Мова |
беларуская нямецкая руская |
Год | 2006 |
IMDb | ID 0899242 |
Афіцыйны сайт |
Франц + Паліна (руск.: Франц + Полина) — мастацкі фільм паводле апавядання Алеся Адамовіча «Нямко».
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Беларусь, 1943 год. У вёсцы Пятухі кватаруе нямецкі атрад СС. Малады салдат Франц закаханы ў беларуску Паліну. Але неўзабаве будзе адданы загад на знішчэнне ўсіх жыхароў вёскі…
Акцёры
[правіць | правіць зыходнік]- Святлана Іванова — Паліна
- Адрыян Таполь (нямецкі артыст) — Франц
- Тамара Міронава — Кучарыха, маці Паліны
- Увэ Елінек — Ота
- Валянцін Мацапура — Казік
- Эрика Булатая — Ліза
- Наталля Гарбаценка — маці Казіка і Лізы
- Максім Мацапура — Максімка
- Андрэй Мярзлікін — Павел
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 2007 — Гран-Пры і прыз за лепшую музыку, фестываль FIPA, Біяррыц, Францыя, (кампазітар Анджэй Петрас)
- 2007 — Адмысловы прыз журы, прызы за лепшую галоўную мужчынскую ролю, галоўную жаночую ролю, аператарскую работу, міжнародны кінафестываль Avanca, Партугалія
- 2007 — Прыз за лепшую мужчынскую ролю, Міжнародны фестываль ТБ-праграм, Шанхай
- 2007 — Прыз П. Лебешава за лепшае мастацкае рашэнне фільма, міжнародны кінафестываль «Дух Огня», Ханты-Мансійск
- 2007 — Адмысловы прыз журы фестывалю «Литература и Кино», Гатчына
- 2007 — Гран-Пры і прыз за лепшую жаночую ролю фестывалю ваенна-патрыятычных фільмаў імя С. Бандарчука «Волоколамский Рубеж»
- 2006 — Прызёр 16-га міжнароднага фестывалю ўсходнееўрапейскага кіно, Котбус, Германія
- 2006 — Прыз за лепшую галоўную жаночую ролю і прыз за лепшую эпізадычную жаночую ролю, фестываль кінаактораў «Созвездие», Цвер
- 2006 — Асобы дыплом журы і прыз за лепшую жаночую ролю міжнароднага кінафестывалю «Киношок», Анапа
- 2006 — Прыз за лепшую жаночую ролю міжнароднага кінафестывалю фільмаў пра вайну П. Озерава, Санкт-Пецярбург
- 2006 — Прыз за лепшы дэбют і за лепшую аператарскую работу, міжнародны кінафестываль «Лістапад», Мінск
- 2006 — Асобы прыз журы міжнароднага кінафестывалю «Балтийские дебюты», Светлагорск
- 2006 — Прыз рэжысёру Міхаілу Сегалу за лепшы дэбют «Первая проба» на Моладзевым фестывале «Отражение» у 2006 годзе.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]Рускія старанна ўзнаўляюць мову беларускай вёскі, а расійская актрыса Святлана Іванова навучылася размаўляць па-беларуску лепей за многіх тутэйшых.[2].
Нямецкая і беларуская мовы дублююцца субтытрамі па-руску.
Зноскі
- ↑ а б в http://www.imdb.com/title/tt0899242/ Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ «Франц + Паліна» Наша Ніва, 17 лістапада 2007