Фрыдрых Саксонскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фрыдрых Саксонскі
Friedrich von Sachsen
Фрыдрых Саксонскі
Герб вялікага магістра Фрыдрыха Саксонскага
сцяг
36-ы Вялікі магістр Тэўтонскага ордэна
14981510
Папярэднік: Іаган фон Тыфен
Пераемнік: Альбрэхт Брандэнбург-Ансбахскі
 
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: 26 кастрычніка 1474(1474-10-26)
Торгау
Смерць: 14 снежня 1510(1510-12-14) (36 гадоў)
Рохліц
Род: Веціны
Бацька: Альбрэхт III Саксонскі
Маці: Сідонія Багемская

Фрыдрых Саксонскі (Фрыдрых Вецін; ням.: Friedrich von Sachsen; 26 кастрычніка 1474, Торгау — 14 снежня 1510, Рохліц) — 36-ы вялікі магістр Тэўтонскага ордэна з 1498 года. Трэці сын (малодшы з тых, што перажылі маленства) герцага Альбрэхта III Саксонскага і Сідоніі Багемскай, дачкі Іржы з Подзебрадаў. Належаў да Альбертынскай лініі — малодшай галіны кіраўнікоў Саксоніі Вецінаў. Атрымаў цудоўную адукацыю ва ўніверсітэтах Сіены і Лейпцыга. У маладосці служыў канонікам у Кёльне, затым знаходзіўся пры двары майнцскага архібіскупа.

У канцы 90-х гадоў XV стагоддзя ў Тэўтонскім ордэне, які з Другога Таруньскага міру 1466 года з'яўляўся васалам Каралеўства Польскага, узнікла ідэя выбіраць вялікіх магістраў толькі з ліку імперскіх князёў (ням.: рэйхсфюрст), якія былі падпарадкаваны германскаму імператарі маглі пазбегнуць правядзення цырымоніі амажу свайму сюзерэну — польскаму каралю. Сваяк Ягелонаў у якасці вялікага магістра Ордэна павінен быў значна ўзмацніць пазіцыі крыжакоў.

У 1498 годзе пасля смерці вялікага магістра Тэўтонскага ордэна Іагана фон Тыфена ордэнскае пасольства прапанавала Фрыдрыху Саксонскаму заняць вакантную пасаду вялікага магістра. 29 верасня таго ж 1498 года ў Кёнігсбергу Фрыдрых Саксонскі ўступіў у ордэн і адначасова быў выбраны новым вялікім магістрам Тэўтонскага ордэна.

Некаторы час Фрыдрыху Саксонскаму ўдавалася пазбягаць прынясення васальнай прысягі польскаму каралю, дзякуючы пастаянным апеляцыям да іншага свайго сюзерэна — імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Максіміліяну I, а таксама дзякуючы частай змене манархаў на польскім троне.

У 14981501 гадах польскі кароль Ян I Ольбрахт двойчы пагражаў Тэўтонскаму ордэну вайной з-за адмовы вялікага магістра Фрыдрыха Саксонскага прыносіць ленную прысягу. У 1501 годзе польскі кароль размясціў свае войскі на мяжы з Прусіяй, пагражаючы адкрытай інтэрвенцыяй. Толькі смерць Яна I Ольбрахта ў чэрвені 1501 года выратавала Тэўтонскі ордэн ад новай вайны з Польшчай.

У 1501 годзе германскі імператар Максіміліян I Габсбург афіцыйна забараніў Фрыдрыху прысягаць каралю Яну Ольбрахту. Пасля жорсткіх патрабаванняў новага польскага караля Жыгімонта I Старога у 1507 годзе вялікі магістр Фрыдрых Саксонскі з'ехаў з Прусіі ў Саксонію, дзе прыняўся шукаць падтрымкі для захавання незалежнасці Ордэна, якою знайшоў у асобе імператара Максіміліяна I, які змагаўся з Ягелонамі за дамінаванне ў Цэнтральнай Еўропе.

Сканаў вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Фрыдрых Саксонскі 14 снежня 1510 года ў Рохліцы. Як духоўная асоба (вялікі магістр каталіцкага ордэна) ён не быў жанаты і, адпаведна, не меў дзяцей.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • (ням.)  Borchert F. Die Hochmeister des Deutschen Ordens in Preußen // Preußische Allgemeine Zeitung vom 16. — August 2003.
  • (ням.)  Forstreuter K. Friedrich, Herzog von Sachsen // Neue Deutsche Biographie (NDB). — Band 5. — Berlin: Duncker & Humblot, 1961. — S. 526.
  • (ням.)  Lückerath C.A. Friedrich von Wettin // Lexikon des Mittelalters. — Bd. 4. — 1989. — Sp. 961f.
  • (англ.)  The Teutonic Order of Holy Mary in Jerudalem // World Orders of Knighthood & Merit / Ed. Guy Stair Sainty — Wilmington, Delaware, USA: Burker's Peerage & Gentry LLC, 2006. — ISBN 9780971196674.


Папярэднік:
Іаган фон Тыфен
вялікі магістр Тэўтонскага ордэна
14981510
Пераемнік:
Альбрэхт Брандэнбург-Ансбахскі