Фядосій Арцёмавіч Смалячкоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Помнік Ф. А. Смалячкову на рагу вуліцы Смалячкова і Вялікага Сампсоніеўскага праспекта, Санкт-Пецярбург

Фядосій (Феадосій) Арцёмавіч Смалячкоў (1923, в. Падгор'е, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць — 15 студзеня 1942) — Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Беларус. Скончыў школу фабрычна-заводскага навучання ў Ленінградзе. Працаваў мулярам на новабудоўлях горада, адначасова займаўся ў снайперскай школе. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў 5-й дывізіі народнага апалчэння Выбаргскага раёна Ленінграда. Пазней баец асобнай разведроты 13-й стралковай дывізіі 42-й арміі Ленінградскага фронту. Выступіў ініцыятарам снайперскага руху на фронце, падрыхтаваў 10 снайпераў, знішчыў 125 ворагаў, на якіх затраціў 126 патронаў. Слава выдатнага снайпера выклікала жах у нацыстаў. Для барацьбы з ім і яго вучнямі нацысты стварылі спецыяльныя падрадзяленні. Загінуў у баі 15.01.1942 г.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы Вараніно Быхаўскага раёна, на радзіме і ў Санкт-Пецярбургу Смалячкову пастаўлены помнікі. Яго імем названы вуліцы ў Санкт-Пецярбургу, Мінску (устаноўлена мемарыяльная дошка) і Быхаве, пасёлак у Ленінградскай вобласці, саўгас у Быхаўскім раёне, піянерскія дружыны. Славутаму снайперу прысвяціў сваю паэму народны паэт Беларусі П. Броўка. Песню пра яго напісалі паэт А. Астрэйка і кампазітар Д. Лукус.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Барысаў, Г. Е. Снайпер Смалячкоў // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Быхаўскага раёна. — Мн.: БелСЭ, 1990.- С. 277.
  • Смалячкоў Фядосій Арцёмавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15.- Мн.: БелЭН, 2002. — С. 49.
  • Смалячкоў Феадосій Арцёмавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя. — Мн.: БелСЭ, 1990. — с. 570.
  • Смолячков Феодосий Артёмович // Герои Советского Союза: Краткий биографический справочник в 2 т. Т. 2. — М.: Воениздат, 1988. — С. 490.