Фёдар Аляксеевіч Малышаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фёдар Аляксеевіч Малышаў
Дата нараджэння 20 красавіка 1914(1914-04-20)
Месца нараджэння вёска Заполле, Петрыкаўскі раён, гомельскай вобласці
Дата смерці 1 мая 2005(2005-05-01)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў Партызаны
Гады службы 19421945
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «За службу Радзіме» ІІІ ступені
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
20 years of victory rib.png 30 years of victory rib.png
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль Жукава
Медаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»

Фёдар Аляксеевіч Малышаў (19142005) — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, партызан Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Магіла Малышава на Усходніх могілках Мінска.

Фёдар Малышаў нарадзіўся 20 красавіка 1914 года ў вёсцы Заполле (цяпер — у межах вёскі Камаровічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння Мінскага політэхнічнага інстытута працаваў інжынерам на торфапрадпрыемстве. Неўзабаве пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны апынуўся ў акупацыі, вярнуўся ў родную вёску. Разам са сваімі братамі ўступіў у партызанскі атрад. Актыўна займаўся дыверсійнай дзейнасцю з ліпеня 1942 года, з лістапада таго ж года камандаваў дыверсійнай групай 78-га атрада 125-й Капаткевіцкай партызанскай брыгады[1].

Пад кіраўніцтвам Малышава група правяла вялікую колькасць дыверсійных акцый, пусціўшы пад адкос 19 варожых эшалонаў з баявой тэхнікай і жывой сілай[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 года за «ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў барацьбе супраць нямецкіх захопнікаў у тыле праціўніка і паказаныя пры гэтым адвагу і геройства» капітан Фёдар Малышаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[1].

Пасля вайны Малышаў працаваў у Міністэрстве паліўнай прамысловасці Беларускай ССР, загадваў тарфяной лабараторыzq, кандыдат тэхнічных навук. Пражываў у Мінску. Памёр 1 мая 2005 года, пахаваны на Усходніх могілках Мінска[1].

Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й ступені і «Знак Пашаны», беларускім ордэнам «За службу Радзіме» 3-й ступені, шэрагам медалёў[1].

У гонар Малышава названая сярэдняя школа №48 у Мінску[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Люди легенд. Выпуск 2. М., 1966.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.