Перайсці да зместу

Фёдар Фёдаравіч Порахаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Фёдаравіч Порахаў
Дата нараджэння 10 ліпеня 1914(1914-07-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 красавіка 1998(1998-04-04) (83 гады)
Род дзейнасці ветэрынар
Навуковая сфера ветэрынарыя
Месца працы Кіраўскі зоаветэрынарны інстытут, Азербайджанскі сельскагаспадарчы інстытут, Мангольскі сельскагаспадарчы інстытут, Іванаўскі сельскагаспадарчы інстытут, Віцебскі ветэрынарны інстытут
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»

Фёдар Фёдаравіч По́рахаў (руск.: Фёдор Фёдорович Порохов, 10 ліпеня 19144 красавіка 1998) — вучоны ў галіне ветэрынарыі. Доктар ветэрынарных навук (1957), прафесар (1959). Заслужаны дзеяч вышэйшай школы БССР (1974).

Ф. Ф. Порахаў нарадзіўся ў сяле Падгорнае (Кыргызстан)[1]. У 1932—1933 гг. вучыўся на рабфаку пры Арэнбургскім агразоаветэрынарным інстытуце, у 1933—1937 гг. на ветэрынарным факультэце, у 1938—1941 гг. у аспірантуры пры кафедры паталогіі і тэрапіі. У 1941—1944 г. дацэнт кафедры паталогіі і тэрапіі Кіраўскага зоаветэрынарнага інстытута. У 1944—1946 гг. загадчык кафедрай паталогіі і тэрапіі з клінікай дыягностыкі Азербайджанскага сельскагаспадарчага інстытута ў горадзе Кіравабад (сучасны Гянжа). У 1946—1950 гг. загадчык кафедрай паталогіі і тэрапіі Іванаўскага сельскагаспадарчага інстытута. У 1957 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Клиническая картина, патогенез и лечение при тейлериозе крупного рогатого скота» у Маскоўскай ветэрынарнай акадэміі. У 1956—1958 гг. загадчык кафедрай паталогіі і тэрапіі Мангольскага сельскагаспадачага інстытута ва Улан-Батары. З 1964 года Ф. Ф. Порахаў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце — загадчык кафедрай унутраных незаразных хвароб сельскагаспадарчых жывёл (1964—1979), дэкан факультэта ветэрынарнай медыцыны (1965—1969), прафесар кафедры ўнутраных незаразных хвароб сельскагаспадарчых жывёл і фармакалогіі (1979—1973).

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Ф. Ф. Порахаву належаць навуковыя працы па этыяпатагенезе, прафілактыцы і лячэнні ўнутраных незаразных хвароб сельскагаспадарчай жывёлы, распрацоўцы мер па прафілактыцы гэтых хвароб.

Сярод апублікаваных:

  • К вопросу состояния щелочного резерва крови в норме и при желудочно-кишечных коликах у лошадей / Ф. Ф. Порохов // Труды / Кировский зоотехническо-ветеринарный институт — Киров, 1940. — Т. IV, вып. 2(14). — С. 215—233.
  • Состояние щелочного резерва и глютатиона крови в норме и при некоторых формах желудочно-кишечных колик у лошадей / Ф. Ф. Порохов // Сборник научных трудов / Ивановский сельскохозяйственный институт — Иваново, 1954. — Вып. 12. — С. 136—147.
  • Незаразные болезни молодняка сельскохозяйственных животных : профилактика и лечение / Ф. Ф. Поpохов, П. Я. Конопелько, Н. А. Уpазаев. — Мн.: Уpожай, 1969.
  • Болезни недостаточности у свиней / В. А. Аликаев, Д. П. Иванов, П. Я. Конопелько, Ф. Ф. Порохов. — Мн.: Ураджай, 1976.
  • Незаразные болезни молодняка / И. М. Карпуть, Ф. Ф. Порохов, С. С. Абрамов, В. А. Телепнев, И. Г. Арестов, М. С. Жаков, И. Т. Иваненков, В. И. Ковзов, Л. М. Пивовар, Л. П. Вель; ред. И. М. Карпуть. — Мн.: Ураджай, 1989.

Зноскі