Філіп Гастан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Філіп Гастан
англ.: Philip Guston
Фатаграфія
Дата нараджэння 27 чэрвеня 1913(1913-06-27)[1][2][…] ці 27 ліпеня 1913(1913-07-27)[4]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 чэрвеня 1980(1980-06-07)[1][2][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Musa Guston[d]
Род дзейнасці мастак, ілюстратар, мастак-манументаліст, літограф, гравёр, рысавальнік, мастак-гравёр, архітэктурны чарцёжнік
Месца працы
Жанр абстракцыянізм і фігуратывізм[d]
Вучоба
Мастацкі кірунак абстрактны экспрэсіянізм і неаэкспрэсіянізм[d]
Член у
Узнагароды
Подпіс Signature of Philip Guston, 1969.JPG
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Філіп Гастан (Густан) (англ.: Philip Guston, сапраўднае імя Філіп Гольдштэйн; 27 чэрвеня 1913, Манрэаль — 7 чэрвеня 1980, Вудстак, Нью-Ёрк) — амерыканскі мастак.

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Канадзе, у сям’і яўрэйскіх эмігрантаў — выхадцаў з Украіны, бацькі мастака прыехалі ў Амерыку з Адэсы. Неўзабаве сям’я пераязджае ў Лос-Анджэлес. Маляваць пачаў ужо ў юнацкія гады, спачатку коміксы. Навучанне пачаў у Школе малявання ў Кліўлендзе. У гады вучобы (1930-я гады) надаваў увагу перш за ўсё створанаму Джорджа дэ Кірыка стылю метафізічны рэалізм, а таксама фрэскавага жывапісу старых італьянскіх майстроў — Андрэа Мантэньі, Мазачыа, Паала Учэла. У канцы 1930-х Ф.Густан працуе ў рамках дзяржаўнай праграмы развіцця ў галіне прапагандысцкага, насценнага жывапісу, аднак да пачатку 1940-х гадоў вяртаецца да жывапісу станковага.

Характэрнай асаблівасцю работ Ф.Гастана было тое, што пры стварэнні новых карцін ён часта выкарыстоўваў фрагменты ўжо створаных раней палотнаў. На мяжы 1947/1948 гадоў мастак піша сваю першую абстрактную карціну «Каты» (The Tormentors). У канцы 1940-х і ў 1950-я гады мастак працуе ў стылі абстрактнага экспрэсіянізму. У той жа час зварот да сюжэтаў, навеяных падзеямі дзвюх сусветных войнаў збліжае яго палотны з экспрэсіянісцкім жывапісам Макса Бекмана. З пачатку 1960-х гадоў мастак вяртаецца да фігуратыўнага мастацтва, тым часам ён часта аднаўляе і перапрацоўвае ў новых працах сюжэтныя матывы сваіх ранніх карцін з 1930-х гадоў (напрыклад, тэма злачынстваў Ку-Клукс-Клана).

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б Philip Guston
  3. а б Philip GustonOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #119205637 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  6. а б RKDartists
  7. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.