Фернан Лежэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ф. Лежэ)
Фернан Лежэ
фр.: Fernand Léger
Фатаграфія
Дата нараджэння 4 лютага 1881(1881-02-04)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 жніўня 1955(1955-08-17)[3][4][…] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Надзея Хадасевіч-Лежэ[8]
Род дзейнасці мастак, кінарэжысёр, скульптар, сцэнограф, дызайнер касцюмаў, дызайнер, настаўнік, графік, архітэктурны чарцёжнік, ілюстратар, мастак-гравёр, кінематаграфіст, кераміст, рысавальнік
Жанр партрэт, жывапіс фігуры чалавека[d][9], пейзаж[9], рэлігійны жывапіс[d][9] і нацюрморт[9]
Вучоба
Мастацкі кірунак кубізм[10] і мадэрнізм
Заступнікі Daniel-Henry Kahnweiler[d]
Уплыў на Mati Klarwein[d], Pierre Faniest[d], Joël Baudouin[d], Асгер Ёрн, Franciska Clausen[d], Rita Kernn-Larsen[d], Tonia Cariffa[d], Bengt Olson[d], Yen Shui-long[d][11], Gordon Onslow Ford[d], Nurullah Berk[d], Claude de Soria[d][12], Ruth Reeves[d], Donald Deskey[d] і Тарсіла ду Амарал[13]
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жазеф Фернан Анры Лежэ́ (фр.: Fernand Léger; 4 лютага 1881, Францыя — 17 жніўня 1955) — французскі мастак, адзін з піянераў кубізму. Жонка — Надзея Хадасевіч-Лежэ.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Школе дэкаратыўнага мастацтва (1903—05) і акадэміі Жуліяна ў Парыжы. Працаваў пераважна ў Парыжы, у 1940—45 у ЗША.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1924 заснаваў «Сучасную акадэмію». У ранні перыяд зазнаў уплывы П. Сезана, фавізму, футурызму. У 1909—14 прымыкаў да кубістаў. Творы гэтага перыяду вызначаюцца дынамікай прасторавай пабудовы, кантрастамі адкрытых колераў: «Аголеныя ў лесе» (1909—10), «Дама ў блакітным» (1912) і інш. Пад уплывам падзей 1-й сусветнай вайны прыдумаў «новую эстэтыку машынных форм», якая абумовіла «механічны» перыяд у яго міжваеннай творчасці. Работам гэтага часу ўласціва пабудова фігур чалавека і прадметаў з абагульненых цыліндрычных і акруглых форм, яркія лакальныя колеравыя зоны: «Дыскі» (1918), «Горад» (1919—20), «Механік» (1920), «Механічныя элементы», «Чалавек у світэры», «Чытанне» (усе 1924) і інш. 3 1920 супрацоўнічаў з Ле Карбюзье ў афармленні тагачасных інтэр'ераў. У 1924—27 зазнаў уплыў пурызму («Акардэон», 1926; «Нацюрморт з рукой», 1927). У 1930—50-я г. ўзмацніліся рысы дэкаратывізму («Вялікія чорныя ныральшчыкі», 1944), імкненне да сюжэтнасці і сацыяльнай скіраванасці («Будаўнікі», 1951).

Сярод манументальных работ: мазаікі і вітражы ў цэрквах у Асі (1949) і Адэнкуры (1951), пано для будынка ААН у Нью-Ёрку (1952); паводле яго эскізаў аформлены музей яго імя ў Б'ё (1956—60), зроблены мазаікі ў Доме культуры моладзі ў Карбей-Эсоне (1965—66), вітражы ў Інстытуце Мары Тарэза ў Парыжы (1960) і інш.

Працаваў таксама ў галіне манументальна-дэкаратыўнай керамікі, габелена, тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва, кніжнай ілюстрацыі. У 1924 зняў маляваны фільм «Механічны балет».

Каталогі[правіць | правіць зыходнік]

  • Жывапіс: Bauquier G. Fernand Léger. Catalogues Raisonné de l'oeuvre peint. T. II. 1920—1924. Paris, 1992. 348 pp. T. III. 1925—1928. Paris, 1993. 350 pp.
  • Літаграфіі і гравюры: Saphire L. Fernand Léger. The Complete Graphic Works. 1978.

Зноскі

  1. а б в https://data.bnf.fr/ark:/12148/cb11912166r
  2. Леже Фернан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Леже Фернан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Web umenia Праверана 7 красавіка 2018.
  5. https://actu.fr/insolite/toussaint-quelles-sont-les-celebrites-enterrees-en-essonne_46091418.html
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  7. RKDartists Праверана 18 лістапада 2021.
  8. Union List of Artist Names — 2021. Праверана 21 мая 2021.
  9. а б в г RKDartists
  10. https://www.metmuseum.org/toah/hd/leger/hd_leger.htm
  11. https://vocus.cc/artist/5a121058eceaed97b402473d Праверана 29 мая 2019.
  12. https://hedendaagsesieraden.nl/2020/02/27/claude-de-soria/
  13. https://www.moma.org/calendar/exhibitions/3871
  14. http://americanabstractartists.org/current-members/past/ Праверана 20 кастрычніка 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лежэ // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]