Хаанг Кам (генерал)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Хаанг Кам
Дата нараджэння 30 красавіка 1920(1920-04-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 жніўня 2013(2013-08-19) (93 гады)
Грамадзянства
Прыналежнасць В’етнам В’етнам
Род войскаў Flag of the People's Army of Vietnam.svg В’етнамская народная армія
Гады службы 19451987
Званне старшы генерал-лейтэнант
Камандаваў PAVN 4th Corps[d]
Бітвы/войны Індакітайская вайна,
Вайна ў В’етнаме,
Кампучыйска-в’етнамскі канфлікт

Хаанг Кам (в’етн.: Hoàng Cầm; 30 красавіка 192019 жніўня 2013) — старшы генерал-лейтэнант В’етнамскай народнай арміі, удзельнік Індакітайскай, В’етнамскай і Кампучыйска-в’етнамскай войнаў. Яго сапраўднае імя — До Ван Кам (в’етн.: Đỗ Văn Cầm).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і бедных сялян. Бацькі клікалі До Ван Транг (1879—1932), а маці — Ву Тхі Тан (1878—1923). Неўзабаве ва ўзросце 12 гадоў До застаўся сіратой. Ва ўзросце 21 года ён далучыўся да каланіяльнай арміі. Праз 2 гады яго перавялі ў Ханой, дзе До дэзерціраваў.

У ліпені 1945 гады ён уступіў у Ханойскі саюз моладзі нацыянальнага выратавання. Калі адбылася жнівеньская рэвалюцыя, то далучыўся да Арміі нацыянальнага выратавання ў Ханоі і ўзяў новае імя Хаанг Кам. У адпаведнасці з правіламі, трэба было змяніць сваё імя, каб пачаць «новае жыццё». Паколькі ён не хадзіў у школу і быў непісьменным, Хаанг планаваў толькі «на некаторы час пайсці ў войска, а затым вярнуцца ў свой родны горад, каб зарабіць капітал для вядзення бізнесу».

З 1946 па 1949 год Хаанг прайшоў шлях ад камандзірад ўзвода да роты. З пачаткам кампаніі па барацьбе з непісьменнасцю ён быў навучаны пісьму і чытанню. У 1947 годзе атрымаў раненні ў бітве пры Да Баке і з тых часоў пісаў выключна левай рукой.

У 1949 годзе быў прызначаны ў 209-ы полк (таксама вядомы як полк Сон Ло, адзін з першых асноўных палкоў В’етнамскай народнай арміі) у якасці намесніка камандзіра батальёна, затым кіраўніка батальёну.ў 1950 годзе ўдзельнічаў у бітве за Донг Кхе. У бітве пры Д’енб’енфу ён быў камандзірам 209-га палка.

У 1954 годзе ўзначаліў 312-ю дывізію. У 1960 годзе атрымаў званне палкоўніка.

У 1964 годзе Хаанга адправілі ваяваць на поўдзень, дзе заняў пасаду начальніка 9-й дывізіі — галоўнага падраздзялення Вызваленчай арміі. Пасля гэтага быў прызначаны намеснікам камандуючага і начальнікам штаба Вызваленчай арміі. У 1972 годзе ўдзельнічаючы ў аперацыі «Нгуен Хюэ».

20 ліпеня 1974 года на базе 301-га корпуса быў створаны 4-ы армейскі корпус (таксама вядомы як корпус Куулонга), Хаанг быў прызначаны яго камандзірам.

Пасля падзенне паўднёвав’етнамскага рэжыму Хаанг прызначаны намеснікам старшыні камітэта ваеннай адміністрацыі Сайгона. У 1978-м, калі выбухнуў канфлікт з Кампучыяй, узначаліў 4-ы армейскі корпус.

У 1987 годзе выйшаў на пенсію. Памёр 19 жніўня 2013 года ў 175-м ваенным шпіталі Хашыміна ва ўзросце 93 гадоў.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У 1955 годзе ўзяў шлюб з Тхань Кіе Вуонг і меў ад яе пецярых дзяцей. Яго сын стаў таксама ваенным.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Hoàng, Phan (1999) (in Vietnamese). Phỏng vấn các tướng lĩnh Việt Nam: tập 1-2-3. Trẻ. p. 10. https://books.google.com/books?id=mHluAAAAMAAJ&q=%22Ho%C3%A0ng+C%E1%BA%A7m%22+1920. 
  • The Tragedy of the Vietnam War: A South Vietnamese Officer's Analysis - Page 203 Van Nguyen Duong - 2008 "The NVA IV Corps of Major General Hoang Cam, comprised the 341st, 2nd and 7th Divisions plus an artillery regiment and an armored regiment assailed the ARVN 18th Division along inter-provincial Route 20 and at Xuan-Loc, the capital city ".
  • The Vietnamese War: Revolution and Social Change in the Mekong Volume 1 - Page 249 David W. P. Elliott - 2003 "... and cook without fire (this certainly refers to the famous Hoang Cam stove, named after its Viet Minh inventor, who discovered a way of".