Хайрам Бінгем
Хайрам Бінгем | |
---|---|
англ.: Hiram Bingham | |
![]() Хайрам Бінгем | |
Дата нараджэння | 19 лістапада 1875[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 чэрвеня 1956[1][3][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Hiram Bingham II[d] |
Маці | Clara Brewster[d] |
Жонка | Alfreda Nonna Bingham Gregor[d] |
Дзеці | Hiram Bingham IV[d] і Jonathan Brewster Bingham[d] |
Род дзейнасці | палітык, падарожнік-даследчык, археолаг, лётчык, выкладчык універсітэта, пісьменнік, навуковец |
Навуковая сфера | археолаг, філосаф, гісторык |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомы як | навуковец, палітык, дасследчык |
Партыя | |
![]() |
Ха́йрам Бі́нгем (англ.: Hiram Bingham; 19 лістапада 1875 — 6 чэрвеня 1956) — амерыканскі археолаг і палітык, які абессмяроціў сябе адкрыццём «згубленага горада інкаў» Мачу-Пікчу.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Хайрам Бінгем нарадзіўся 19 лістапада 1875 года на востраве Ганалулу, Гаваі. Яго бацька і дзед былі хрысціянскімі місіянерамі. Бацька Хайрама навучыў яго асновам альпінізму, якія дазволілі яму здзяйсняць падарожжы ў цяжкадаступныя горныя мясцовасці. У 1906 годзе Хайрам паўтарыў шлях Балівара з Венесуэлы ў Калумбію, а праз два гады перасёк Анды на шляху з Буэнас-Айрэса ў Ліму.
З 1882 па 1892 годі навучаўся ў каледжы Оаху (англ.: O'ahu College). Пасля яшчэ ў падлеткавым узросце з'ехаў на мацярык, каб працягнуць навучанне. Паступіў у акадэмію Філіпса ў Андаверы (Масачусетс), якую скончыў у 1894 годзе. У Ельскім універсітэце здабыў ступень бакалаўра гуманітарных навук (1898), ступень у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі (1900), а ў 1905 р. — доктара філасофіі ў Гарвардскім універсітэтце. Будучы ў Ельскім універсітэце, стаў удзельнікам Брацтва Акацыі (англ.: Acacia Fraternity). Ён вывучаў гісторыю і палітыку ў Гарвардзе і тады ж працаваў выкладчыкам пад кіраўніцтвам Томаса Уілсана ў Прынстанскім універсітэце. 1907 — Ельскі ўніверсітэт прызначыў Бінгема на пасаду лектара гісторыі Паўднёвай Амерыкі.
У 1911 годзе Хайрам выпраўляецца ў экспедыцыю, падрыхтаваную Ельскім універсітэтам для пошукаў згубленага горада інкаў, які ў свой час шукалі, але не здолелі знайсці іспанскія канкістадоры. З пісьмовых крыніц па цывілізацыі інкаў вынікала, што горада мае сэнс шукаць у ваколіцах Куска, у краі непрыступных горных вяршыняў. 24 ліпеня 1911 года Хайрам Бінгем адкрыў свету «згублены горад», крэпасць Мачу-Пікчу. За свае падарожжы Бінгем зрабіў шмат адкрыццяў пра цывілізацыю інкаў, якія потым апісаў у кнігах «Зямля інкаў» (1922), «Мачу-Пікчу» (1930), «Згублены горад інкаў» (1948). У 1917 паступіў на службу ў войскі ЗША. Служыў пілотам падчас Першай сусветнай вайны. Пасля вяртання з вайны распачаў кар'еру палітыка. У 1922—1923 выконваў абавязкі віцэ-губернатара штата Канектыкут. У 1924 быў абраны на пасаду губернатара штата, але на наступны дзень пасля ўступлення на пасаду сыйшоў у адстаўку, каб мець магчымасць абірацца ў сенат. У 1926 годзе быў абраны сенатарам.
Сканаў 6 чэрвеня 1956 года ў Вашынгтоне, пахаваны на Арлінгтанскіх могілках.
Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]
- Хайрама Бінгема называюць адным з прататыпаў Індыяны Джонса[6].
- У 2008 годзе ўрады ЗША і Перу дамовіліся аб вяртанні часткі скарбаў, якія Хайрам вывез за часы сваіх эспэдыцый у ЗША, на радзіму.
- У гонар Хайрама названы адзін з месяцавых кратараў.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Hiram Bingham // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Hiram Bingham III // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #11851105X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
- ↑ Hiram Bingham // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ The trail less trampled on Архівавана 17 лютага 2016.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хайрам Бінгем
- Нарадзіліся 19 лістапада
- Нарадзіліся ў 1875 годзе
- Нарадзіліся ў Ганалулу
- Памерлі 6 чэрвеня
- Памерлі ў 1956 годзе
- Памерлі ў Вашынгтоне
- Пахаваныя на Арлінгтонскіх нацыянальных могілках
- Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Гарварда
- Выпускнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
- Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Даследчыкі цывілізацыі інкаў
- Губернатары Канектыкута
- Сенатары ад штата Канектыкут
- Постаці амерыканскай археалогіі